Экспэрты назвалі пяць аўтамабіляў з незвычайным дызайнам
5- 6.08.2018, 21:13
- 17,377
Часам на канвеер трапляюць вельмі дзіўныя аўто.
Эксперты склалі ТОП мадэляў са спрэчным дызайнам, паведамляе avtolubiteli.club.
На 5-м месцы размясціўся SsangYong Rodius. Праз дзіўны дызайн рэалізацыя гэтай мадэлі была рэкордна маленькай. Становішча не выправілі ні вялікі інтэр'ер, ні нядрэннае тэхнічнае абсталяванне. 4-е месца заняў Чэры QQ6, які ў тэхнічным плане не адрозніваецца ад Дэў Маціз. У аўтамабіля дапрацавалі дызайн, але гэта не пайшло яму на карысць. Тым не менш ва Украіне дагэтуль часта сустракаюцца такія аўтамабілі.
На 3-м месцы размясціўся хэтчбек AMC Gremlin, пра вонкавы выгляд якога спрачаюцца дагэтуль. Некаторыя гэтую мадэль называюць дыспрапарцыйнай і параўноўваюць з лядоўняй. Пры гэтым продажы аўто нельга ўважаць правальнымі шмат у чым дзякуючы нізкаму кошту.
Французскі Citroen 2CV размясціўся на 2-м месцы. Нягледзячы на дзіўную знешнасць, аўто набыло папулярнасць і выраблялася даволі доўга.
1-е месца заняў Fiat Multipla, што крыху падобны да Fiat Bravo, які быў пабудаваны па той жа архітэктуры. Пры гэтым Multipla выглядае, як 2 аб'яднаныя разам аўто.