23 красавiка 2024, aўторак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша быў дасціпны, супярэчлівы і шалёна таленавіты»

«Саша быў дасціпны, супярэчлівы і шалёна таленавіты»
АЛЯКСАНДР КУЛІНКОВІЧ
ФОТА: EURORADIO.FM

J: Морс прысвяцілі Аляксандру Кулінковічу песню «Не памірай» на фестывалі «Рок за баброў».

Навіна пра смерць Аляксандра Кулінковіча сталася занадта нечаканай. У суботу, 4 жніўня, гурт «Нейра Дзюбель» павінен быў выступаць на фэсце. Але за некалькі гадзін да запланаванага выступу сваякі Кулінковіча паведамілі трагічную навіну. Гурт J: Морс у таймінгу выступаў стаяў перад «Нейра Дзюбелем», піша kp.by.

Уладзімір Пугач выйшаў у цішотцы з фатаграфіяй гурта, а свой выступ скончыў фразай «Добрага ўсім дня, каб было што ўспомніць заўтра. І каб ва ўсіх было заўтра».

J: МОРС ВЯРНУЛІСЯ НА СЦЭНУ З ПЕСНЯЎ «НЕ ПАМІРАЙ»
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Пасля выступу J: Морс на сцэну выйшаў вядоўца фестывалю Аляксандр Памідораў і паведаміў навіну, якая прыгаломшыла многіх гледачоў.

- У гэты час на сцэну павінен быў выйсці гурт «Нейра Дзюбель», але гэтага не адбудзецца, - сказаў Памідораў. Многія гледачы тады яшчэ не разумелі, у чым справа, гучна пляскалі ў далоні і крычалі. - Сёння ўранку Аляксандр Кулінковіч памёр у трэцяй клінічнай лякарні Менска. На жаль, гэта праўда. Таму давайце ўшануем ягоную памяць хвілінай маўчання і адной песняй.

АЛЯКСАНДР ПАМІДОРАЎ ПАВЕДАМІЛІ НАВІНУ, ЯКАЯ ПРЫГАЛОМШЫЛА ШМАТ ГЛЕДАЧОЎ
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках