25 красавiка 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Варашкевіч: Другога такога Сашы ў нас не будзе

Ігар Варашкевіч: Другога такога Сашы ў нас не будзе
АЛЯКСАНДР КУЛІНКОВІЧ
ФОТА: ONLINER.BY

Музыкі – пра лідара гурта «Нейра Дзюбель».

Kp.by распытала вядомых дзеячаў беларускай культуры пра іх успаміны пра Аляксандра Кулінковіча і рэакцыю на вестку аб яго смерці.

Андрэй Курэйчык, драматург, рэжысёр:

– Я здымаў яго ва ўсіх трох фільмах, і кожны раз дзівіўся, што ён увесь час скардзіўся на праблемы і пры гэтым быў вельмі жыццярадасным чалавекам, усіх зараджаў сваім аптымізмам. Такі вось парадокс. Ён апавядаў вельмі з'едлівыя і фантастычныя ў сваёй логіцы показкі, якія разам з тым былі вельмі смешнымі.

У фільме «ГараШ» у яго галоўная роля была, і там ёсць сцэна, дзе ягоны герой павінен плакаць. Ён жа не прафесійны артыст, і я спытаў яго з сумненнем: зможаш? Саша сказаў – змагу. Ён апавёў гісторыю пра сваю маму, і слёзы пацяклі ў яго ракой. Мы ўсё гэта здымалі адным кадрам хвілінаў 15. Гэта было неймаверна – я такога паглыблення ў вобраз не бачыў ніколі.

Саша пры ўсёй ягонай фатальнай знешнасці і брутальнасці апынуўся ўнутрана пачуццёвым чалавекам. Мне ўвогуле здаецца, што ягоны акторскі талент апынуўся незаслужана нераскрытым. Хоць і як музыку я яго шалёна паважаю.

Ігар Варашкевіч, гурт «Крама»:

– Мы мелі зносіны з Сашам у апошні раз на фестывалі «Наш дзень». Даведаўся пра тое, што ён памёр раніцай у суботу, і да гэтага часу не магу прыйсці ў сябе...

Саша быў неадназначным, эпатажным чалавекам, і я не заўсёды разумеў, навошта ён гэта робіць. Значыць, яму гэта было патрэбнае. Але смерць расстаўляе ўсё на свае месцы, як вядома. Спадзяюся, забудзецца ўсё гэтае дзярмо, у якім ён купаўся апошнім часам, і застануцца ягоныя песні. А музыкам ён быў выдатным, і другога такога Сашы ў нас не будзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках