20 красавiка 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Сцепанюк: Яшчэ ў сераду рэпетавалі, Кулінковіч быў у выдатнай форме

Андрэй Сцепанюк: Яшчэ ў сераду рэпетавалі, Кулінковіч быў у выдатнай форме
АНДРЭЙ СЦЕПАНЮК
ФОТА: FACEBOOK.COM

Бубнач «Нейра Дзюбеля» Андрэй Сцепанюк расказаў пра смерць лідара гурта.

– Яшчэ ў сераду рэпетавалі, рыхтаваліся да фестывалю «Рок за баброў», Саша быў у выдатнай форме, як агурок, тэмпературы не было, піць – не піў, ён увогуле піць не мог апошнім часам. Учора яго нечакана забрала «хуткая дапамога». Ён мне напісаў смс з 3-й клінічнай лякарні Менска, маўляў, у грудзях балюча, быццам там кол... Я паехаў у лякарню, сказалі, што стан цяжкі, нестабільны. Паўтары гадзіны таму паведамілі, што «шырокая параза лёгкавай тканкі і шанцаў не было», – апавёў Андрэй Сцепанюк сайту Charter97.org.

Андрэй Сцепанюк даслаў Charter97.org апошняе смс Аляксандра Кулінковіча:

Нагадаем, сёння стала вядома пра смерць лідара гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандра Кулінковіча..

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках