18 траўня 2024, Субота, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Салянік: Хачу паглядзець у твар пракурору і суддзі

13
Мікалай Салянік: Хачу паглядзець у твар пракурору і суддзі
МІКАЛАЙ САЛЯНІК
ФОТА: «Радыё Свабода»

Калісьці ўладам давядзецца адказаць за зробленае.

Актывіст з Горадні Мікалай Салянік будзе абскарджваць адміністрацыйныя штрафы. Гарадзенскі абласны суд прыняў скаргу да вытворчасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

Скарга актывіста накіраваная на пастанову суддзі Таццяны Гергель, якая 19-га жніўня аштрафавала Мікалая Салянікa на 25 базавых велічынь, абвінаваціўшы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 адміністрацыйнага кодэксу - за «парушэнне парадку і арганізацыі масавых мерапрыемстваў» і «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовых асоб пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Як распавёў Мікалай Салянік:

- Ведаю, як вядуцца ў нас справы, але яшчэ раз хачу паглядзець у твар пракурору. Хачу яшчэ раз паглядзець у твар і ў вочы суддзі. Хачу яшчэ раз сказаць ім, што за ўсе гэтыя дзеянні, якія яны будуць рабіць, калісьці ім давядзецца адказваць. Адваката не хачу далучаць, бо я ведаю, у якім становішчы знаходзіцца наша адвакатура, бо яна не мае статусу незалежнай.

Скарга Мікалая Саляніка будзе разглядацца а палове на трэцюю дня 13-га верасня ў памяшканні абласнога суда Горадні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках