28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў міністра фінансаў і міністра энэргетыкі

43
Лукашэнка прызначыў міністра фінансаў і міністра энэргетыкі

(Абноўлена) Дыктатар правёў кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе.

Лукашэнка прызначыў новых міністраў. Віктар Каранкевіч стаў міністрам энэргетыкі, а Максім Ермаловіч - міністрам фінансаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Віктар Каранкевіч нарадзіўся 1 жніўня 1976 годзе ў горадзе Кіраўску Магілёўскай вобласці. У 1997 годзе ён скончыў Недзяржаўны інстытут сучасных ведаў, у 2005 годзе - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.

З 1997 да 2004 года працаваў на пасадах спецыяліста і вядучага спецыяліста ў розных структурах Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна. У 2004-2006 гадах - начальнік фінансавага аддзела - намеснік начальніка ўправы фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна.

З 2006 да 2012 года займаў пасаду начальніка галоўнай эканамічнай управы Міністэрства энэргетыкі Беларусі. У 2012 годзе прызначаны намеснікам міністра энэргетыкі, у 2017 годзе - першым намеснікам міністра.

Максім Ермаловіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.

У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі №2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта Фрунзенскага раёне Менска. Ад ліпеня 1999 году да 2002 года займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства падаткаў і збораў).

У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўправы аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўправы - начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнай управы падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнай управы бюджэтнай палітыкі.

У 2011-2014 гадах - намеснік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 года і да цяперашняга часу працаваў першым намеснікам міністра фінансаў.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама прадпрыемстваў. Падрабязнасці кадравых пастаноў агучыла прэс-служба дыктатарa.

Алена Алексіна, якая дагэтуль працавала на пасадзе старшыні Буда-Кашалёўскага раённага «савета дэпутатаў», узгодненая на пасаду старшыні Гомельскага райвыканкама.

Маладзечанскі райвыканкам узначаліць Юрый Горлаў, дагэтага - старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама.

У сваю чаргу на пасаду старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Дзяніса Калясені. Дагэтуль ён працаваў у гэтым райвыканкаме першым намеснікам старшыні, начальнікам управы сельскай гаспадаркі і харчавання.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне старшынём Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыя Марціновіча, які дагэтуль працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні, начальніка ўправы сельскай гаспадаркі і харчавання Клімавіцкага райвыканкама.

Леанід Засямчук, які займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу «Аграмашсервіс» горада Магілёва, узначаліць Клімавіцкі райвыканкам.

Акрамя таго, Аляксандр Рагожнік узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу «Менскі маторны завод», Ірына Зарэмбоўская - дырэктара ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод».

Таксама дыктатар прызначыў кіраўнікоў некалькіх раёнаў і прамысловых прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках