4 траўня 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы праводзяць марафон салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Праваабаронцы праводзяць марафон салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Тыдзень падтрымкі палітычных вязняў Беларусі праходзіць з 20 да 25 жніўня.

Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру «Вясна» праводзіць тыдзень падтрымкі палітычных вязняў Беларусі - з 20 да 25 жніўня, паведамляе «Белсат».

Цягам гэтага часу можна наведаць офіс «Вясны» (Менск, пр. Незалежнасці 78-а, 48) і падпісаць паштоўкі, якія будуць адасланыя палітвязням.

Акрамя таго, 22 жніўня адбудзецца імпрэза, падчас якой будуць прэзентаваныя гісторыі палітычных вязняў з усяго свету, а таксама можна будзе пагутарыць з былымі беларускімі вязнямі сумлення.

Нагадаем, паводле праваабаронцаў, цяпер у беларускіх турмах знаходзяцца 2 палітвязні:

Зміцер Паліенка. У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Летась Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Міхаіл Жамчужны. Заснавальнік «Платформ Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі; дачы хабару.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках