4 траўня 2024, Субота, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску мужчына спрабаваў скрасці ў пад'ездзе ровар, але заснуў

4
У Менску мужчына спрабаваў скрасці ў пад'ездзе ровар, але заснуў

Мянчук правёў усяго толькі два дні на волі і трапіўся на крадзяжы ровара.

Пра гэта паведамляе «Минск-Новости».

Затрымаў зламысніка сам пацярпелы: ён з сынам вяртаўся дадому і ля пад'езда нос да носа сутыкнуўся з мужчынам, што выносіў яго ровар, які стаяў на лесвічнай пляцоўцы 5-га паверха. Гаспадар пацікавіўся, куды незнаёмец накіроўваецца з чужым транспартам, на што атрымаў адказ: «На дыягностыку».

Грамадзянін выхапіў з рук злачынцы свой двухколавік. Ад нечаканасці той страціў раўнавагу, зваліўся на зямлю і нават не паспрабаваў падняцца.

Пацярпелы выклікаў міліцыю і хуткую. Медыкі, якія прыехалі ўстанавілі, што мужчына моцна спіць. Прачнуўшыся, ён распавёў, што ў той дзень ужыў прыкладна 15 таблетак трамадолу.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыі якой прадугледжваюць да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках