28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom абвясціў пра падаражэнне тарыфаў з 1 верасня

13
Velcom абвясціў пра падаражэнне тарыфаў з 1 верасня

Раней пра павышэнне тарыфаў абвясціў МТС.

Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) паведаміла пра змену тарыфаў на некаторыя паслугі мабільнай сувязі з 1 верасня гэтага года.

Памер абаненцкіх плат, адначасовых узносаў, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары беларускіх абанентаў, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца не больш чым на 2,9 працэнта.

Без змен застануцца:

кошт тарыфных планаў фіксаванай сувязі;

абаненцкая плата тарыфнага плана lemon;

памер платы за актывацыю бонусаў тарыфных планаў «Турыст», «Сувязь без абавязанняў»;

тарыфы на паслугі роўмінгу, кошт пакетаў і тарыфных планаў, якія ўключаюць хвіліны, SMS, інтэрнэт-трафік для выкарыстання ў роўмінгу;

кошт шэрагу дадатковых паслуг.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дамоў таксама не зменяцца.

Адначасова з названымі вышэй зменамі істотна патаннее кошт мабільнага інтэрнэту для большасці тарыфных планаў лінейкі PRIVET. Так, кошт 1 МБ у рамках некаторых тарыфных планаў знізіцца больш чым у 13 разоў.

Акрамя таго, з 1 верасня ўсім абанентам тарыфных планаў «Пенсійны» і «Сацыяльны» штомесяц будзе падавацца 100 МБ інтэрнэт-трафіку.

З новымі цэнамі можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылках velcom і PRIVET, а таксама даведацца па тэлефонах даведачнай службы: з мабільнага - 411 (званок у сетцы velcom бясплатны), 7100 (званок платны), з гарадскога - (017) 330-30-30 .

Цэны будуць абноўлены на сайтах velcom.by і privet.by 1 верасня 2018 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках