4 траўня 2024, Субота, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і ЗША сумесна будуць будаваць самалёты

5
Украіна і ЗША сумесна будуць будаваць самалёты

Харкаўскі авіяцыйны завод сумесна з амерыканскай кампаніяй будзе вырабляць самалёты для трэціх краін.

Украіна сумесна з ЗША будзе будаваць у Харкаве самалёты для трэціх краін. Пра гэта паведамляе «Укринформ» са спасылкай на Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў ЗША Валерыя Чалага.

Пасол адмовіўся прыводзіць дэталі, але ўдакладніў, што вытворчасць будзе праходзіць на Харкаўскім авіяцыйным заводзе. «Я магу сказаць, што гэта Харкаў. Гэта аднаўленне трох тысяч працоўных месцаў на заводзе ў Харкаве... Заходзіць амерыканская кампанія, якая сумесна будзе вырабляць самалёты для трэціх краін», - дадаў Чалы.

Раней паведамлялася, што ДП Антонаў і падраздзяленне Boeing - кампанія Aviall - падпісалі дамову пра пастаўкі камплектуючых для самалётаў. У рамках дамоўленасцей, амерыканская кампанія будзе не толькі пастаўляць ўкраінскаму прадпрыемству камплектуючыя, але таксама і забяспечыць вырабленыя самалёты пасляпродажнай падтрымкай.

Пастаўкі дэталяў для Антонава пачнуцца ў канцы наступнага года. Чакаецца, што гэты кантракт дазволіць прадпрыемству вырабляць 8 самалётаў у год.

Таксама ўкраінскі авіяцыйны завод плануе стварыць сумеснае прадпрыемства з тэхналагічнай кампаніяй Turkish Aerospace Industry для праектавання, вытворчасці і выпрабаванняў самалётаў Ан-188.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках