4 траўня 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіць, калі да вас патрапілі фальшывыя грошы?

6
Што рабіць, калі да вас патрапілі фальшывыя грошы?
ФОТА: BYMEDIA

З пачатку года толькі ў Віцебскай вобласці выявілі 55 фактаў хаджэння падробленых купюр.

Характэрнай асаблівасцю фальшываманецтва на тэрыторыі Віцебскай вобласці і краіны агулам цягам шэрагу гадоў з'яўляецца перавага абарачэння падробленай замежнай валюты над нацыянальнай, піша «Витебский курьер».

У большасці выпадкаў увоз падробленай замежнай валюты вырабляецца ў прыватным парадку так званымі «добрасумленнымі набытчыкамі»: грамадзянамі, што ажыццяўляюць паездкі за мяжу для працы, у турыстычных мэтах, наведвання родных і блізкіх, прадпрымальнікамі, што закупляюць імпартныя тавары за межамі Рэспублікі Беларусь.

Як паказвае практыка, падробленая замежная валюта, канфіскаваная на тэрыторыі рэспублікі, вырабляецца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні. Безумоўна, самай папулярнай замежнай валютай для падробкі застаюцца даляры ЗША і рублі Цэнтрабанка Расеі. Так, з пачатку года праваахоўнікі вобласці выявілі 55 фактаў хаджэння падробленых купюр.

УУС Віцебскага аблвыканкама просіць быць уважлівымі пры ажыццяўленні аперацый з гатоўкай, бо асноўная маса фальшывых банкнот спраўджваецца на рынках, у крамах, а таксама пры здзяйсненні незаконных угод з замежнай валютай. Таму купляць замежную валюту неабходна ў банкаўскіх установах і разлічвацца за тавар толькі беларускімі рублямі.

Крымінальная адказнасць

Артыкул 221 КК Рэспублікі Беларусь «Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер»:

- выраб або захоўванне з мэтай збыту або збыт падробленай афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь (нацыянальнай валюты), дзяржаўных або iншых каштоўных папер, намінаваных у нацыянальнай валюце, замежнай валюты або каштоўных папер, - намінаваных у замежнай валюце, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Што рабіць, калі ў руках фальшывая купюра?

- Не вяртаць грошы асобе, якая іх выдала;

- калі магчыма, прыняць захады да затрымання;

- запомніць прыкметы збытчыка;

- неадкладна патэлефанаваць у міліцыю на тэлефон 102.

Калі выявілі падробку праз некаторы час, звярніцеся ў міліцыю! Ваша дапамога можа стаць карыснай у затрыманні фальшываманетчыка. Ні ў якім разе не спрабуйце збыць купюру, інакш будзеце прыцягнутыя да адказнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках