ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць РФ
14- 21.08.2018, 17:37
- 43,994
Санкцыі ўведзеныя праз кібератакі.
Вашынгтон увёў новыя абмежавальныя захады супраць двух грамадзян Расеі Антона Нагібіна і Марыны Царовай за кібератакі. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на сайт Мінфіна ЗША.
Згодна з інфармацыяй Мінфіна ЗША, Царова і Нагібін працавалі ў пецярбуржскай кампаніі DiveTechnoService («Дайвтэхнасэрвіс»), якая ўжо знаходзілася ў санкцыйным спісе ЗША праз меркаваныя кантакты з расейскімі спецслужбамі.
Расейцы, са слоў прадстаўнікоў ЗША, спрабавалі абысці санкцыі. Напрыклад, Царова для гэтага звярнулася па дапамогу ў кампанію Vela-Marine Ltd, адзначаецца ў дакуменце.
Мінфінансаў ЗША таксама ўнесла кампанію Lacno S.R.O., офіс якой знаходзіцца ў Славаччыне, у пашыраныя санкцыйныя спісы, бо яна супрацоўнічала з кампаніяй «Дайвтэхнасэрвіс».
Акрамя таго, у санкцыйны спіс праз сувязі з КНДР унесеныя шэсць суднаў пад расейскім сцягам: Бэла, Волат, Няптун, Партызан, Патрыёт і Севастопаль, а таксама дзве расійскія кампаніі: Primorye Maritime Logistics Co Ltd (Primorye) і Gudzon Shipping Co LLC (Gudzon), якія базуюцца ва Уладзівастоку.
Паводле інфармацыі Мінфіна ЗША, гэтыя шэсць суднаў і дзве кампаніі спрыялі перавозцы тавараў і прадуктаў, забароненых ЗША і ААН.
Раней ЗША ўнеслі расейскую кампанію «Прафінет» і яе гендырэктар Васіля Калчанова, а таксама кітайскую фірму Dalian Sun Moon Star International logistics Trading і зарэгістраваную ў Сінгапуры SINSMS у новыя санкцыйныя спісы праз супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй.
Мінфінансаў растлумачыла, што «Прафінет», якая займаецца абслугоўваннем партоў Знаходкі, Усходняга, Уладзівастока і Славянкі, надавала свае паслугі як мінімум шасці розным суднам пад сцягамі Паўночнай Карэі. «Калчанаў асабіста браў удзел ва ўгодах, якія належаць да КНДР, і наўпрост узаемадзейнічаў з прадстаўнікамі Паўночнай Карэі ў Расеі», - упэўненыя ў ЗША.
Мінфінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць расейскага камерцыйнага банка «Аграсаюз» у рамках абмежавальных захадаў у дачыненні да Паўночнай Карэі. Паводле версіі амерыканскага міністэрства, прадстаўнік «Замежгандальбанка» КНДР у Маскве Лі Чжон Вунь праводзіў грашовыя транзакцыі праз «Аграсаюз», што стала прычынай увядзення супраць яго санкцый.