4 траўня 2024, Субота, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мужныя магілёўцы заўсёды гатовыя бараніць свой дом ад акупантаў»

1
«Мужныя магілёўцы заўсёды гатовыя бараніць свой дом ад акупантаў»
Антон Касцоў

Актывіст в Магілёва хоча усталяваць шыльду ў гонар паўстання 1661 года супраць маскавітаў.

Грамадскі актывіст з Магілёва Антон Касцоў збірае подпісы за ўшанаванне памяці Магілёўскага паўстання 1661 года, перадае «Радыё Рацыя».

На сайце petitions.by з’явілася адпаведная петыцыя, якую праз тыдзень плануецца накіраваць у Магілёўскі гарвыканкам. Касцоў прапануе ўсталяваць памятную шыльду на будынку гарадской ратушы, дзе пачалося паўстанне.

- Менавіта дзякуючы мужнасці мяшчан горад быў вызвалены ад маскоўскіх акупантаў, было адноўлена Магдэбургскае права, што азначала вяртанне Магілёва на еўрапейскі шлях развіцця, што актуальна і сёння. Шыльда будзе падкрэсліваць гістарычнаю пераемнасць магілёўцаў ад часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай да сучаснай Беларусі.

Мужныя магілёўцы заўсёды гатовыя бараніць свой дом ад акупантаў, як гэта было ў сярэднявечы з маскоўцамі, або з нацыстамі ў XX стагоддзі. Ушанаванне памяці будзе спрыяць росту патрыятызму, гонару і годнасці. Магілёў павінен стаць фарпостам адекватнага і здаровага нацыяналізму, – мяркуе Антон Касцоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках