4 траўня 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніку галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай лякарні вынеслі прысуд

7
Намесніку галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай лякарні вынеслі прысуд

У Аркадзя Патапава будзе канфіскаваная маёмасць.

Суд Менскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да намесніка галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай лякарні, піша tut.by. Аркадзь Патапаў будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падчас працэсу абвінавачваны цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Паводле версіі следства, з 2015 да 2018 года ён атрымаў хабары сумай 46 тысяч рублёў і, як прызнаўся ў судзе, усё выдаткаваў «на сям'ю».

Аркадзя Патапава прызналі вінаватым паводле ч.1, 2 арт.430 КК «Атрыманне хабару паўторна».

- Абвінавачванаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Месцам адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі вызначаная папраўчая калонія ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, - паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

Нагадаем, яшчэ ў першы дзень працэсу Аркадзь Патапаў цалкам прызнаў віну і не стаў адмаўляць, што атрымліваў хабар ад падрадчыкаў. Праўда, дакладныя сумы абвінавачваны назваць не змог.

- Колькі далі, таму і рады, - прызнаваўся ён падчас допыту ў судзе.

Грошы Патапаву перадавалі проста на працы, ён адкрытым тэкстам казаў падрадчыкам: калі яны хочуць рабіць рамонт у лякарні, павінны яму заплаціць. У асноўным, хабары Аркадзь Патапаў атрымліваў у беларускіх рублях, але аднойчы яму перадавалі еўры - «была такая неабходнасць» - і бутэльку віскі Grant's.

- Як вы думаеце, сваімі дзеяннямі вы прычынілі шкоду лякарні і дзяржаве? Ці гэта вашы стасункі з хабарадавальнікам? - звяртаўся да падабароннага адвакат Якаўлеў.

- Шкоды лякарні я не прычыніў, гэта нашы стаснкі з людзьмі, - адказваў Патапаў.

Са слоў абвінавачанага, усе грошы ён выдаткаваў «на сям'ю».

Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках