4 траўня 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра будзе да +25°С

Заўтра будзе да +25°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

22 жніўня надвор'е Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, сфармаваны ў прахалоднай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Гідрамет.

Без ападкаў. Вецер: уначы паўночна-заходні, сярэдні, на ўсходзе краіны парывісты; удзень слабы. Раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +8..+13°С, у асобных раёнах да +5..+7°С, у другой палове дня тэмпература складзе ад +18°С на паўночным усходзе да +25°С на паўднёвым захадзе рэспублікі. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

23 жніўня захаваецца ўплыў антыцыклону, што перамяшчаецца з Беларусі на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расеі. Ападкаў не чакаецца. Вецер ўначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +5°С на ўсходзе да +13°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень +20..+27°С.

24 жніўня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, удзень на паўднёва-заходнія раёны рэспублікі чакаецца паступленне вельмі цёплых і няўстойлівых паветраных мас з поўдня. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на захадзе Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, удзень у заходняй палове парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+16°С, на ўсходзе +6..+8°С; максімальная ўдзень +21..+28°С, на паўднёвым захадзе да +30°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках