4 траўня 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Расея не вытрымае больш за адзін крызіс

16
Кудрын: Расея не вытрымае больш за адзін крызіс
АЛЯКСЕЙ КУДРЫН

У краіны на зыходзе рэзервы.

Рэзерваў Расеі выстарчыць толькі на адзін фінансавых крызіс, аналагічны падзенню коштаў нафты ў 2008 годзе. Пра гэта ў аўторак на слуханнях у Дзярждуме заявіў кіраўнік Падліковай палаты Аляксей Кудрын, піша finanz.ru.

«Нагадаю, што ў 2008-2009 гадах палова ўсяго Рэзервовага фонду была выдаткаваная на выратаванне, падтрыманне бюджэтнай сістэмы, уключаючы Пенсійны фонд», - заявіў Кудрын.

Пасля ўзлёту коштаў нафты да ўзроўняў, вышэйшых за 100 даляраў за барэль, у пачатку 2010-х фонд ўдалося папоўніць на 70 млдр даляраў, якія, зрэшты, без астатку былі «праедзеныя» падчас наступнага нафтавага падзення - у 2014-16 гг.

За тры гады - з 2015-га да 2017-га - з Рэзервовага фонду на латанне дзіркі федэральным бюджэтам было канфіскавана 4,2 трлн рублёў, пасля чаго фонд абнуліўся і з 2018 года афіцыйна спыніў сваё існаванне.

«На сёння рэзервовага фонду няма, на сёння застаўся адзін Фонд нацыянальнага дабрабыту. Яго выстарчыць на адзін такі вось крызіс, пакуль у нас больш сродкаў няма», - заявіў Кудрын.

І хоць на пачатак жніўня ФНБ складаў 4,8 трлн рублёў, або 77,1 млрд даляраў, а яго першапачатковай мэтай дэкларавалася ў тым ліку фінансаванне пенсійнай сістэмы, прывязваць да фонду выплаты пенсій нельга, сказаў Кудрын.

Сродкі могуць спатрэбіцца ў выпадку новага пагаршэнне макраэканамічнай кан'юнктуры, а выправіць дысбалансы пенсійнага забеспячэння павінна падвышэнне пенсійнага ўзросту, дадаў кіраўнік СП.

З ягоных слоў, пасля пенсійнай рэформы мэтай урада павінна стаць аднаўленне індэксацыі пенсіянерам, якія працуюць, а таксама падвышэнне ўзроўню пенсій да 60-70% ад заробку.

Нагадаем, пры сумарным аб'ёме 4,4 трлн рублёў, рэальныя запасы грошай у ФНБ значна меншыя: ліквідная частка фонду, размешчаная на валютных рахунках у ЦБ, складае 51 млрд даляраў (на 1 жніўня).

Астатнія сродкі дэ-факта ўжо выдаткаваныя: 574 рублі накіраваныя на падтрымку «Знешэканомбанка», які апынуўся на мяжы дэфолту пасля ўвядзення санкцый ЗША.

Яшчэ 3 млрд даляраў укладзеныя ў еўрааблігацыі Украіны ў спробе выратаваць рэжым Віктара Януковіча за 3 месяцы да яго зрынання і ўцёкаў з краіны.

112,6 мільярда рублёў, а таксама 4,1 млрд даляраў выдаткавана на рэалізацыю «самаакупляльных інфраструктурных праектаў; 443 рублі кінутыя на падтрымку банкаў, у тым ліку 278,9 рублёў - на куплю іх прывілеяваных акцый, а 164,4 млрд - размешчаныя ў выглядзе дэпазітаў у Ашчадбанку і ВТБ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках