4 траўня 2024, Субота, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі школьнік спажывае солі ў шэсць разоў больш, чым амерыканскі

5
Беларускі школьнік спажывае солі ў шэсць разоў больш, чым амерыканскі
Фота: tut.by

Гэта хочуць выправіць.

Пытанне аб увядзенні ў рацыён беларускіх школьнікаў дадатковай шклянкі малака «вывучаюць адпаведныя органы дзяржаўнага кіравання». Пра гэта паведаміла 21 жніўня загадчыца аддзела Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава, паведамляе «Радыё Свабода».

«Даследаванні паказваюць, што дзецям у школах бракуе малака. Таму мы мяркуем неабходным увесці ў меню школьных сталовак дадатковую шклянку малака або прадукт, які можа разглядацца як яго заменнік: напрыклад, тварожная паста або ёгурт», - сказала Малахава.

Соль і цукар - галоўная небяспека для беларускага вучня

«Найбольшы негатыўны ўплыў на здароўе вучняў робіць залішняе ўжыванне імі солі. Так, норма харчавання беларускага школьніка мяркуе, што ён павінен з'ядаць цягам дня 6-8 грамаў солі. Адпаведная норма для навучэнцаў Злучаных Штатаў Амерыкі складае 1,2 грама», - сказаў журналістам начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў харчаванні Валерый Шылаў.

Са слоў навукоўца, агулам жыхар Беларусі ўжывае 10,6 грамаў солі за дзень, што ўдвая больш, чым рэкамендуе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

«Дзеля змяншэння ўжывання солі ў школьных сталоўках цяпер распрацоўваецца новая тэхналогія падрыхтоўкі каўбас», - паведаміла намесніца дырэктара Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Наталля Фурык. - З дапамогай навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мы спадзяемся знізіць наяўнасць солі ў каўбасах на 30%. Думаю, што з новага года мы зможам наладзіць выпуск такіх каўбас».

Разам з тым утрыманне цукру ў харчаванні школьнікаў плануюць знізіць на 30-35%.

Швэдскі стол у школах

«Для таго, каб кардынальна развязаць праблемы харчавання вучняў у школьных сталовых, найлепшым выглядае ўвядзенне ў школах швэдскага стала», - мяркуе Валерый Шылаў.

З ягоных слоў, эксперыменты ў некалькіх школах паказалі, што адкідаў пры такім харчаванні практычна няма, бо вучні самі выбіраюць тое, што ім падабаецца.

«І наогул харчаванне на выбар найбольш адпавядае цяперашняму часу і магло б добра паўплываць на здароўе дзяцей. А яно, на жаль, выклікае трывогу».

Валерый Шылаў адзначыў, што за апошнія 10 гадоў захворванні дзяцей у школах Менска павялічыліся на траціну, і ў гэтым сваю вялікую негатыўную ролю адыгрывае няправільнае харчаванне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках