28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Смірнова: «Прафзвяз РЭП будзе працаваць!»

2
Галіна Смірнова: «Прафзвяз РЭП будзе працаваць!»
ГАЛІНА СМІРНОВА

У дзень вынясенне прысуду актывісты збяруцца ля адміністрацыі Лукашэнкі, каб выказаць свой пратэст.

Актывісты прафзвязу перад абвяшчэннем прысуду Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку звернуцца ў адміністрацыю Лукашэнкі.

Сітуацыю для praca-by.info пракаментавала лідарка бабруйскага РЭП Галіна Смірнова, аўтарка ініцыятывы.

- Перш, чым ехаць у суд на абвяшчэнне прысуду, мы заедзем у адміністрацыю Лукашэнкі і аднясем свае заявы. Я не бачу, якія яшчэ дзейсныя захады можна распачаць у гэтай сітуацыі. Хацелася б, каб свае заявы падалі не толькі бабруйскія актывісты, але і сябры прафзвязу РЭП з іншых гарадоў. Думаю, што будзе шмат людзей.

Актывісты плануюць сустрэцца 24 жніўня а 10 гадзіне раніцы каля адміністрацыі Лукашэнкі на вул. Карла Маркса, д. 38. Галіна Смірнова падкрэслівае, што падача заяў не з'яўляецца масавым мерапрыемствам.

Лідарка бабруйскай суполкі РЭП тлумачыць, чаму адрасатам звароту з'яўляецца менавіта Лукашэнка:

- Я мяркую, што суд не самастойна прымае пастанову, а ініцыятыва крымінальнай справы ідзе менавіта ад яго. Не толькі Комліка і Фядыніча судзяць: гэта ціск на ўвесь прафзвяз! Я была на ўсіх пасяджэннях, не прапусціла ніводнага! Я запісала кожны выступ: і сведак, і пракурораў. Тое, што справа палітычна матываваная, відаць нават тым, хто быў толькі на адным пасяджэнні. Гэта - заказная справа. Пакаранне Фядынічу і Комліку - гэта абезгалоўліванне прафзвязу РЭП. Трэба ж кагосьці пакараць, а караюць увесь прафзвяз. Можа быць, фармальна прафзвяз і не крануць, але праблемы ствараюць вялікія.

Галіна Смірнова дадала, што да актывістаў прафзвязу, якія панясуць свае заявы 24 жніўня ў адміністрацыю Лукашэнкі, могуць далучыцца і людзі, якія падтрымліваюць РЭП:

- Няхай пабачаць, што нас шмат. Гэта - найбольшае, што мы цяпер можам зрабіць. Прафзвяз будзе працаваць! - і як сказаў адзін з бабруйскіх актывістаў яшчэ падчас маршаў «дармаедаў», на месца аднаго пакаранага прыйдзе пяць новых людзей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках