4 траўня 2024, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША за Трампам замарозілі сотні мільёнаў расейскіх даляраў

3
ЗША за Трампам замарозілі сотні мільёнаў расейскіх даляраў

Міністэрства фінансаў апублікавала справаздачу.

Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала несакрэтную версію дакладу (ёсць у РБК) пра супрацьстаянне незаконным фінансавым плыням, звязаным з Расеяй (Report on illicit finance relating to the Russian Federation). У адпаведнасці з прынятым у жніўні мінулага года законам CAATSA (Ст. 243), адміністрацыя Трампа павінна была накіраваць гэты даклад у кангрэс да пачатку жніўня 2018 года.

«З 2017 года гэта адміністрацыя наклала санкцыі на 215 грамадзян і арганізацый, звязаных з Расеяй <...> у тым ліку на 136 у рамках санкцый, якія тычацца канфлікту Расеі і Украіны і кадыфікаваныя законам CAATSA. У выніку гэтых дзеянняў заблакаваныя сотні мільёнаў даляраў расейскіх актываў у Злучаных Штатах, фінансавыя інтарэсы закранутых асобаў выпрабавалі маштабныя наступствы», - гаворыцца ў дакуменце.

Раней адміністрацыя Трампа, якая знаходзіцца ва ўладзе са студзеня 2017 года, нават прыблізна не раскрывала аб'ём расейскіх актываў, замарожаных у выніку санкцый.

У 2015 годзе Wall Street Journal са спасылкай на атрыманыя выданнем матэрыялы Мінфіна ЗША паведамляла, што адміністрацыя Барака Абамы ў 2014 годзе ў рамках «украінскіх» санкцый заблакавала рахункі банка «Расея» і СМП-банка на суму амаль $640 млн. У красавіку 2018 года Reuters са спасылкай на дзве крыніцы пісаў, што ў выніку амерыканскіх санкцый замарожаныя актывы групы «Рэнова» Віктара Вексельберга на суму $1,5-2 млрд. Акрамя гэтага, інфармацыі аб блакаванні расейскіх актываў у ЗША не было. РБК накіраваў удакладняючы запыт прадстаўніку Мінфіна ЗША.

У дакладзе амерыканскага міністэрства сцвярджаецца, што праз «магутныя» фінансавыя санкцыі ЗША зламысным расейскім гульцам стала значна складаней «прыцягваць, перамяшчаць і ўтойваць паходжанне незаконных грашовых сродкаў». Эфект ад гэтых санкцый «значна перасягае аб'ёмы замарожаных сродкаў», мяркуе Мінфін. Кампаніі ва ўсім свеце «імкнуцца дыстанцыявацца ад санкцыянаваных асоб, а тыя спрабуюць укараніць новыя і часта больш складаныя спосабы перамяшчэння і ўтойвання грашовых сродкаў».

Паводле ацэнак Мінфіна ЗША, «у ажыццяўленні шкодных дзеянняў [такіх як спробы дэстабілізаваць Украіну і прычыніць шкоду заходнім дэмакратыям; незаконнае набыццё адчувальных абаронных і выведвальных тэхналогій, дапамога Ірану і Паўночнай Карэі ў абыходзе санкцый і г.д.] Расея абапіраецца на вельмі выдасканалены апарат, які складаецца з дзяржаўных і недзяржаўных агентаў і пасярэднікаў, дзесяцігоддзі досведу аперацый у ажыццяўленні ўплыву ва ўсім свеце і стратэгічнае кіраўніцтва прэзідэнта Уладзіміра Пуціна».

Публічны даклад Мінфіна ЗША складаецца з 17 старонак, прысвечаных розным санкцыйным праграмам, якія маюць дачыненне да Расеі (сірыйская, паўночнакарэйская, кіберсанкцыі і да г.д.), узаемадзеянню ЗША з замежнымі партнёрамі (Вялікая Брытанія, Кіпр, Латвія), дзейнасці амерыканскай фінансавай выведкі і г.д. У даклада ёсць сакрэтны дадатак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках