4 траўня 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуюць новыя ЛПП для «дармаедаў»?

16
У Беларусі будуюць новыя ЛПП для «дармаедаў»?

Інфармацыя пачала з'яўляцца пасля падпісання дэкрэта №1.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі апублікаваў у «Фэйсбуку» інфармацыю, атрыманую ад сукамернікаў у турме на вуліцы Акрэсціна. З іх слоў, у Беларусі пасля новага «Дэкрэта аб дармаедах» ствараюцца новыя ЛПП.

«Яшчэ ў траўні, падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЦІП, раней судзімы за крадзеж сукамернік раcпавёў, што нібыта ў 2017 годзе з калоніі пад Наваполацкам вывезлі ўвесь спецкантынгент у іншыя калоніі ў чаканні масавых арыштаў. Падчас майго апошняга арышту, двое сукамернікаў, асуджаных за парушэнне нагляду, распавядалі, што сёлета будуюцца некалькі новых ЛПП - для будучых дармаедаў», - піша Максім Вінярскі.

Інфармацыю аб стварэнні новых ЛПП альбо пашырэнні ўжо наяўных паведамляюць і іншыя актывісты, якія раней адбывалі адміністрацыйныя арышты. Таксама пра гэта ў сакавіку заяўляў міністр унутраных спраў Шуневіч.

Камісіі, створаныя для выяўлення «дармаедаў» і ўжо названыя ў народзе «тройкамі», надзеленыя правам «прымаць пастановы аб накіраванні працаздольных непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі». Пры гэтым крытэры «асацыяльнага ладу жыцця» нідзе не прапісаныя. Фактычна ў ЛПП можа трапіць хто заўгодна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках