4 траўня 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Барысаве прысудзіў камбата да двух гадоў калоніі

10
Суд у Барысаве прысудзіў камбата да двух гадоў калоніі

Афіцэр хаваў злачынствы сваіх падначаленых.

Суд Барысаўскага раёна вынес пастанову паводле справы камандзіра 10-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, якога абвінавачвалі ў бяздзейнасці (ч. 1 арт. 455 КК), паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

У паведамленні гаворыцца, што абвінавачаны Ш., праходзячы службу на пасадзе камандзіра вайсковай часткі, атрымаўшы паведамленне аб учыненых злачынствах, не зарэгістраваў іх, ва ўстаноўленым парадку не разгледзеў, старшаму камандзіру (начальніку) аб учыненых злачынстваў не паведаміў, службовае расследаванне не прызначыў, праверку не арганізаваў, пракурору Менскай вобласці не паведаміў, крымінальныя справы не распачаў і тым самым схаваў ўчыненае ім злачынства.

Суд прызнаў камандзіра батальёна вінаватым у наўмыснай бяздзейнасці ўлады і прыгаварыў да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У даход дзяржавы абвінавачаны павінен заплаціць штраф сумай 400 базавых адзінак (9800 рублёў). Ён таксама цягам пяці гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-выканаўчых абавязкаў.

Абвінавачаны ўзяты пад варту ў зале суда. Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках