4 траўня 2024, Субота, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС з 1 верасня падвышае тарыфы на свае паслугі

12
МТС з 1 верасня падвышае тарыфы на свае паслугі

Змены закрануць кошты асноўных і дадатковых паслуг.

МТС праінфармаваў абанентаў аб падвышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі мабільнай сувязі да 2,9 адсоткаў да ўзроўню сённяшніх тарыфаў з 1 верасня 2018 года.

Зменіцца кошт асноўных паслуг электрасувязі і некаторых дадатковых паслуг. Тарыфы на фіксаваную сувязь і роўмінг застануцца без зменаў.

Падвышэнне абумоўлена развіццём інфраструктуры і ўкараненнем новых тэхналагічных развязанняў у мэтах падвышэння якасці паслуг.

Інфармацыя пра новыя тарыфы для фізічных асоб і юрыдычных асоб размешчаная на афіцыйным сайце кампаніі МТС. Падрабязнасці можна даведацца ў салонах сувязі, а таксама патэлефанаваўшы ў кантактны цэнтр.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках