4 траўня 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Арганізатар «забойства» Бабчанкі Барыс Герман прызнаў віну

6
СМІ: Арганізатар «забойства» Бабчанкі Барыс Герман прызнаў віну
БАРЫС ГЕРМАН
ФОТА: EPA

Бізнэсовец пайшоў на ўгоду са следствам.

Кіеўскі бізнэсовец Барыс Герман, якога падазраюць у арганізацыі тэракту, у выніку якога павінен быў быць забіты ў Кіеве расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка, прызнаў сваю віну і пайшоў на ўгоду са следствам.

Гэтую інфармацыю Цензор.Нет пацвердзілі некалькі крыніц.

Але ўмовы пагаднення са следствам крыніцы не раскрываюць.

Адвакат Барыса Германа Яўген Салодка адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю, спасылаючыся на тое, што падпісаў абавязанне аб невыдаванні інфармацыі.

Нагадаем, 29 траўня паведамлялася аб забойстве ў Кіеве расейскага апазіцыйнага журналіста Аркадзя Бабчанкі.

30 траўня стала вядома, што Бабчанка жывы. СБУ правяла спецаперацыю з мэтай затрымання замоўцы замаху.

Кіраўнік СБУ Грыцак заявіў: "Спецслужбы РФ заплацілі за забойства Бабчанкі $40 тысяч, арганізатар затрыманы". СБУ таксама апублікавала размову паміж выканаўцам і замоўцам забойства Бабчанкі: "Торбачка ў цябе гатовая? Табе ж трэба будзе даць інструмент". Акрамя таго, установа апублікавала кадры затрымання замоўцы "забойства" Бабчанкі: "Цяпер усё раскажам".

31 траўня суд арыштаваў на 60 дзён Германа, які падазраецца ў арганізацыі забойства Бабчанкі.

Генеральны пракурор Юрый Луцэнка паведаміў, што інсцэнаванне забойства Бабчанкі дапамагло следству атрымаць спіс з 47 патэнцыйных ахвяр, на якіх планаваўся замах.

18 чэрвеня суд пакінуў Барыса Германа пад вартай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках