28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft: Расея рыхтуе ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША

2
Microsoft: Расея рыхтуе ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША

Расейскія хакеры ствараюць «сайты-двайнікі», якія імітуюць інтэрнэт-старонкі амерыканскіх устаноў.

Амерыканская Microsoft заявіла, што зафіксавала новыя спробы хакераў, паўплываць на выбары ў кангрэс ЗША, якія пройдуць у лістападзе, паведамляе РБК.

Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце карпарацыі, на мінулым тыдні яе падраздзяленне Microsoft Digital Crimes Unit (DCU) выканала судовы загад аб перадачы кантролю над шасцю інтэрнэт-даменамі, якія былі створаныя «групай, шчыльна звязанай з расейскім урадам" - Strontium ( Fancy Bear, APT28). Яны, піша кампанія, стваралі вэб-старонкі і URL-адрасы, якія выглядалі як сайты, якія цікавяць іх патэнцыйных ахвяр.

Некаторыя са створаных кіберзлачынцамі даменаў імітавалі сайты Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, у рады дырэктараў якога ўваходзяць шэсць рэспубліканскіх сэнатараў і кандыдат у амерыканскі парламент, інстытут Хадсона. Некаторыя старонкі былі напісаныя і складзеныя такім чынам, што стваралася ўражанне, як быццам яны належаць амерыканскаму Сэнату.

IT-карпарацыя падкрэсліла, што ў яе няма довадаў таго, што праз гэтыя дамены маглі праводзіцца паспяховыя кібератакі, а таксама довадаў, якія паказваюць на тое, што канчатковай мэтай стварэння гэтых даменаў з'яўляюцца кіберузломы.

«Гэтая карціна адлюстроўвае тое, што мы бачылі да [прэзідэнцкіх] выбараў у 2016 годзе ў ЗША і падчас [прэзідэнцкіх] выбараў 2017 году ў Францыі», - адзначаюць у Microsoft.

У пастанове суда, якую атрымала карпарацыя, паказваецца, што хакеры з Strontium з вялікай доляю імавернасці працягнуць свае дзеянні.

«Мы ўстурбаваныя тым, што гэтыя і іншыя спробы нясуць пагрозу бяспецы для шырокага кола асоб, звязаных з дзвюма амерыканскімі палітычнымі партыямі напярэдадні выбараў 2018 года», - гаворыцца ў паведамленні.

Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт у размове з Associated Press заявіў, што «гэтая актыўнасць факусуецца, галоўным чынам, на падрыве дэмакратыі». «У нас няма сумненняў у тым, хто нясе адказнасць», - падкрэсліў ён.

Спецпракурор Робэрт Мюлер, які расследуе магчымае ўмяшанне Расеі ў выбары, у сваім абвінаваўчым акце адзначаў, што хакерская група Strontium, вядомая таксама як Fancy Bear і APT28, звязаная з Галоўнай выведвальнай управай Расеі. Менавіта гэтая групоўка, са звестак спецпрокурора, была датычная да ўзлому Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі, а таксама да паштовай скрыні экс-дзяржсакратаркі Гілары Клінтан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках