Алег Сянцоў трымае галадоўку 100-ы дзень
5- 21.08.2018, 9:57
- 8,286
Прыклад мужнасці для сучаснікаў.
21 жніўня - 100-ы дзень галадоўкі ў расейскай турме ўкраінскага палітвязня, рэжысёра Алега Сянцова, паведамляе gordonua.com.
14 траўня 2018 года рэжысёр абвясціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць 64 украінскіх палітвязняў.
Сябе ў гэты спіс ён не ўключыў.
Сянцоў быў прысуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года. Расейскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай суполкі і кіраўніцтве ёй, замаху на набыццё выбуховых прылад і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту.
Сянцоў сваёй віны не прызнаў. 21 жніўня, у 100-ы дзень галадоўкі Сянцова, актывісты плануюць правесці мітынг каля амбасады РФ у Кіеве і ў Лондане.