4 траўня 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка распавяла, што будзе з коштамі кватэр у новабудоўлях

9
Экспэртка распавяла, што будзе з коштамі кватэр у новабудоўлях

На рынку нерухомасці Беларусі з'явіўся новы трэнд.

Больш за год доўжыўся перыяд актыўнага попыту на новабудоўлі, але цяпер ён ужо скончыўся. Пра гэта belmir.by распавяла кіраўніца агенцтва «Твая сталіца. Новостройцентр» Наталля Жалова.

- Назіраная актыўнасць пакупнікоў грунтавалася на патаннелых крэдытах, якія для многіх адкрылі раней недаступныя фінансавыя магчымасці, - патлумачыла яна.

Людзі наважыліся гэта выкарыстаць. У выніку нават сезоннасць сышла на «нішто» - кватэры купляліся і ў перыяд летніх адпачынкаў, і адразу пасля Новага года.

- Іншага эканамічнага абгрунтавання павелічэння попыту няма, бо даходы людзей заставаліся і працягваюць заставацца на ранейшым узроўні, - сказала экспэртка.

А далей, з ейных словах, праз попыт кошты пайшлі ўверх. Прычым найбольшае падаражанне за апошнія 12 месяцаў адзначана за новабудоўлямі класа «Эканом» - у сярэднім на 17 адсоткаў.

Сярэдняя аднапакаёвая кватэра гэтага класа ў параўнанні з летам мінулага года падаражэла на 5 тысяч даляраў, двухпакаёвая - на 9 тысяч, а трохпакаёвая - амаль на 15 тысяч.

Яшчэ год таму, кажа Жалова, для набыцця “аднапакаёўкі" плошчай крыху больш за 40 кв. м. маладая сям'я, выкарыстоўваючы ўсе крыніцы, за некалькі гадоў збірала блізу 45 тысяч даляраў.

Цяпер тая ж кватэра ўжо каштуе 50 тысяч. А значыць, купля будзе адкладзеная яшчэ на некалькі гадоў.

Крэдытаванне не ўсім пасуе: хтосьці не хоча пазычаць у банка, а хтосьці і не можа - не той узровень даходу, асабліва пасля ўвядзення каэфіцыента пазыковай нагрузкі, альбо няма гарантаў.

- Ды і ў выпадку з новабудоўляй, калі ўзяць крэдыт на мяжы сваіх фінансавых магчымасцяў, за што потым рабіць рамонт? - задае рытарычнае пытанне экспэртка.

Жалова раіць разглядаць кватэры ў дамах на пачатковых стадыях будаўніцтва. Як правіла, яны прапануюцца коштам адчувальна ніжэйшым, чым амаль гатовыя новабудоўлі.

Пры гэтым, паводле ейных слоў, цяпер можна ўжо не баяцца трапіць у даўгабуд. Яны былі вынікам працы тых кампаній, якія выходзілі на рынак толькі з адным домам і без досведу працы.

- Ускладнены ў свой час механізм атрымання зямельных надзелаў і больш жорсткія патрабаванні да забудоўнікаў адсеялі слабыя і нядобрасумленныя кампаніі, - адзначыла экспэртка.

Кампаніі, якія працуюць цяпер, клапоцяцца пра рэпутацыю, бо плануюць дзейнасць на гады наперад. Больш за тое, некаторыя заканчваюць будаўніцтва нават раней заяўленага тэрміну, дадала яна.

Сур'ёзнага ўсплёску актыўнасці пакупнікоў з прыходам восені Жалова не чакае. Некаторае ажыўленне адбудзецца, але яно будзе не настолькі масавым, каб паўплываць на кошты:

- Рост коштаў магчымы толькі абгрунтаваны - у выніку руху дамоў па стадыях будаўнічай гатоўнасці, наяўнасці аздаблення і г.д. Пра прыкметнае падзенне таксама пакуль казаць няма падстаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках