4 траўня 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я нават на імгненне не разглядаю зняцце санкцый з РФ

3
Трамп: Я нават на імгненне не разглядаю зняцце санкцый з РФ

Спачатку Крэмль павінен спыніць агрэсію ва Украіне і Сірыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не разглядае пытанне скасавання санкцый супраць Расеі і мог бы пачаць абдумваць гэтае пытанне толькі ў выпадку крокаў насустрач з боку Крамля.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Reuters.

"Не. Я не думаў пра гэта. І наогул, я не разглядаю гэта. Не. Я б разглядзеў гэтае пытаннне, калі б яны зрабілі што-небудзь, што было б добра для нас. Без гэтага я не буду разглядаць. Інакш кажучы, я б не разглядаў гэта нават на імгненне, хіба штосьці пачало б прасоўвацца - у нас ёсць шмат агульнага. У нас ёсць шмат рэчаў, якія мы можам зрабіць адзін для аднаго. У вас ёсць Сірыя. У вас ёсць Украіна. у вас ёсць шмат іншых рэчаў. Я думаю, яны хацелі б эканамічнага развіцця. І гэта для іх вялікая справа", - сказаў Трамп.

Ён таксама распавёў, што згадваў анэксаваны Крым у размове з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным падчас іх двухбаковай закрытай сустрэчы.

"Я казаў пра Крым, вядома. Я заўсёды ўспамінаю пра Крым, калі ўзгадваю Украіну. З Пуціным у нас прайшла вельмі добрая дыскусія. Гэта было надзвычайна - я думаю, гэта была вельмі добрая дыскусія для абедзвюх старон", - сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што Пуцін не прасіў яго аб зняцці амерыканскіх санкцый: "Не, ён не прасіў. Ён не ўздымаў гэтае пытанне".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках