4 траўня 2024, Субота, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворца вакцыны, ад якой у Ганцавічах памерла дзіця, прыедзе ў Беларусь

16
Вытворца вакцыны, ад якой у Ганцавічах памерла дзіця, прыедзе ў Беларусь

Паўднёвакарэйская кампанія возьме ўдзел у расследаванні.

Трагедыя здарылася ў Ганцавічах на мінулым тыдні: двухмесячнае немашля памерла пасля планавай прышчэпкі, а яшчэ адное ў той жа дзень трапіла ў лякарню пасля ўвядзення той жа вакцыны. Гаворка ідзе пра карэйскую вакцыну пад назвай «Эўпента» ад дыфтэрыі, слупняка, коклюшу, гепатыту В і гемафільнай інфекцыі, а таксама пра французскую вакцыну ад поліяміэліту. Гэтыя прышчэпкі ў гэтым узросце робяць усім дзецям, піша kp.by.

Пакуль дакладна не вядома, што менавіта стала прычынай смерці малечы. Але паўднёвакарэйская фармацэўтычная кампанія LG Chem, вытворца вакцыны «Эўпента», заявіла, што таксама возьме ўдзел у расследаванні.

- Мы гатовыя выканаць наш абавязак у найлепшай падтрымцы вашага расследавання, - заявілі прадстаўнікі LG Chem.

У кампаніі таксама адзначаюць, што ад іншых краін скаргі не паступалі, а да гэтага моманту было выпушчана ўжо 52 мільёны доз такіх вакцын.

Французская кампанія Sanofi Pasteur, якая выпусціла вакцыну ад поліяміэліту, таксама праводзіць сваю праверку. Яе вынікі паведамяць у верасні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках