4 траўня 2024, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паглядзіце, што рабілі ў канцы абаронцы менскага «Дынама»

29
«Паглядзіце, што рабілі ў канцы абаронцы менскага «Дынама»
Фота: eurosport.ru

Матч з «Зенітам» мы яшчэ не хутка забудземся.

Магчыма, галоўны матч сэзону менскага «Дынама» спарадзіў мноства пытанняў і сумневаў на prostor'ах сціплай беларускай спартовай прасторы. І, варта прызнаць, як мінімум суб'ектыўныя падставы для гэтага ёсць, піша tribuna.com.

Ужо шмат было сказана і напісана пра таямнічае знікненне стылеўтваральнага Нікаліча, зусім нелагічныя замены ад Гурэнкі, неаднаразовае жаданне «налучыць» на пенальці і г.д. Шчыра, падсвядома ўсю пятніцу спрабаваў не драматызаваць і проста прыняць як належнае ўзровень футбольнай адукацыі нашых герояў мінулага тыдня. У выніку не выйшла, і ўсё малапрыемныя эмоцыі спарадзілі гэты бязладны тэкст.

Пры ліку 5:1 я ўжо не змог назіраць за падзеямі і дамовіўся сам з сабой паглядзець фінальны лік гэнай трагікамедыі праз 15 хвілін у спадзяванні ўбачыць усе тыя ж прыдатныя 5:1. Але, як выявілася, прапусціў я шмат чаго цікавага, і праз дзень з халоднай галавой даглядзеў другі дадатковы тайм. Ніжэй толькі тое, чаго нельга не заўважыць.

Гэта Ігар Шытаў. Не-не, ён далёка не «хлопчык для біцця». Ігар правёў пад 30 матчаў за нацыянальную каманду і годна выступаў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Проста гэта быў не ягоны дзень. Абарону 3 у 3 у сваёй штрафной пляцоўцы на 106-й хвіліне пры прыдатным ліку 4: 1 напэўна пахваліў бы кожны трэнер.

Далей пра ўзорную абарону ад менчукоў. 1 гол да вылету з Лігі Еўропы. Гуляем у большасці, між іншым. У блакітных у атацы шасцёра супраць пецярых менчукоў. Якая складнасць абарончай лініі, не знаходзіце?

Так і хочацца крычаць: «Справа! Справа двое! Справа заслані!» Але Андрэй Гарбуноў (ну, гэта той, які пры першым голе няўдала занадта доўга міргнуў і не паспеў выставіць руку) чамусьці маўчыць. Увесь матч маўчыць. 8 менчукоў абараняюць толькі левы фланг пры мячы, што падае на «пункт», а ён маўчыць. Гэты скрыншот, дарэчы, нагадаў, як мы ў пачатковай школе хлопчыкамі супраць дзяўчатак мяч ганялі. Уцякаеш у атаку, а яны ўсім гамузам на цябе накідваюцца. Па нагах, між іншым, «лупцавалі паненкі як мае быць. Як Швяцоў у чацвер (ну гэта кучаравы такі, які быў пакліканы навязаць барацьбу амаль двухмэтроваму Дзюбу на другім паверсе).

Ігар Смольнікаў апошні раз забіваў у сэзоне 2015/2016. Гэты эпізод абароне менчукоў варта занесці ў плюс. Навошта трымаць там, дзе не надта і трэба?

Спадзяюся, пасля гэтай сустрэчы ў менчукоў з'явіцца медперсанал, і Рому Бегунову (ну, гэта той, які з напаўнебяспечнага моманту «прывёз» так патрэбны пецярбуржцам пенальці) нарэшце такі дапамогуць. Гэта мала мае дачыненне да справы, проста насмяшыла.

Катастрофа для менчукоў. Блізу 3 хвілін да канца, «Гооол, трэба Гооол, трэба гооооол, трэба Гооол!» Але «Дынама» здзіўляе неахвотай атакаваць. Яшчэ 5 хвілін назад пры патрэбе сысці ў глухую абарону яны абараняліся альбо 1 у 1, альбо наогул пакідалі па 2 гульцы без нагляду ў штрафной пляцоўцы. Зараз жа трэба рызыкаваць, але менчукі наважваюць інакш і ўтрох апекуюць Забалотнага без мяча. Яму, напэўна, было прыемна.

Наступ? Закіды ў штрафную пляцоўку? Надзея памірае апошняй? Яшчэ ж ёсць хвіліны 2. Не. Не ў гэты вечар.

Хлопцы! На пачатку гульні я вам зайздросціў, а ў другім тайме ўжо спачуваў.

Далей пра слаба прыкметны, але вельмі характэрны і незразумелы эпізод. 115-я хвіліна матчу, суддзя прызначае пенальці, які можа вызначыць вынік супрацьстаяння. Парушэнне правіл не стоадсоткавае, суддзя раней не свіснуў як мінімум у двух больш відавочных эпізодах. Пытанне тым, хто глядзіць футбол часцей, чым раз на год: што ў такія моманты зазвычай адбываецца на полі? Дакладна. Каманда, якая атрымала «пункт» у сваю браму, бяжыць атакаваць арбітра, сыплюцца абразы, спробы растлумачыць неправамернасць вынесенага выраку. Арбітр часцей за ўсё адказвае папярэджаннем/ямі. Футбалісты менскага клуба адрэагавалі так, як быццам яны атрымалі звычайны пенальці на перадсезоннай таварыскай гульні дзе-небудзь на палях сонечнай Турцыі. Дзе эмоцыі?

Мікіта Капленка пасля такой самаахвярнай гульні дык наогул стаў маім улюбёнцам. Хлопец выйшаў на замену ў другім тайме і проста ўзараў поле на «Пятроўскім». Пешшу.

На хатнюю гульню з камандай з Расеі сабраўся аншлаг. Праз некалькі дзён кубкавую сустрэчу наведалі блізу 2 тысяч заўзятараў. Дык вось. Хочацца, каб на астатнія гульні чэмпіянату наогул ніхто не прыходзіў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках