5 траўня 2024, Нядзеля, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Узбекістана трапіў у аварыю пад Ташкентам

Прэм'ер Узбекістана трапіў у аварыю пад Ташкентам
АБДУЛА АРЫПАЎ

СМІ паведамляюць, што Абдула Арыпаў быў дастаўлены ў бальніцу.

Прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў атрымаў лёгкія траўмы, трапіўшы ў ДТЗ пад Ташкентам, паведамляюць мясцовыя СМІ ў панядзелак.

Крыніца ва ўрадзе пацвердзіла ў панядзелак «Интерфаксу» факт невялікага ДТЗ.

«Прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў трапіў у нязначнае ДТЗ. Ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Кіраўнік урада працягвае выконваць сваю працу», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Адно з узбекскіх інтэрнэт-выданняў паведаміла, што прэм'ер знаходзіўся ў службовым аўто. З лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі ён быў дастаўлены ў бальніцу, яго здароўю нічога не пагражае, адзначае СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках