5 траўня 2024, Нядзеля, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая зялёная сталіца ЕЗ

4
Названая самая зялёная сталіца ЕЗ

Больш за 61% сталіцы Славеніі занята паркамі, садамі і скверамі.

Нямецкі даследчык-урбаніст Філіп Гартнер прааналізаваў спадарожнікавыя здымкі еўрапейскіх сталіц і высветліў, што сталіца Славеніі Любляна - самая зялёная ў ЕЗ. Больш 61% яе тэрыторыі занята паркамі, садамі, скверамі і іншымі зялёнымі зонамі, піша «Европульс».

У агульнаеўрапейскім «заліку» Любляна заняла трэцяе месца. Яе абагналі Сараева, сталіца Босніі і Герцагавіны, і Вадуц, сталіца Ліхтэнштэйну - у абодвух гарадах зеляніна займае больш за 67% тэрыторыі.

Усяго Гартнер ранжыраваў 43 еўрапейскія гарады. Найменш зялёнай апынулася сталіца Грэцыі Афіны: усяго 9% тэрыторыі там займаюць сады і паркі. Масква заняла 37-ю пазіцыю, тут на зеляніну прыпадае болей за 14% тэрыторыі.

У асобную катэгорыю даследчык вылучыў сталіцы на ўзбярэжжы. Самая зялёная «марская» сталіца ў Еўропе - Манака (дзе 43% занята зелянінай), а на іншым канцы шкалы - Валета (толькі 10% займае зеляніна).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках