5 траўня 2024, Нядзеля, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні чэк расейца за прадукты дасягнуў мінімуму

8
Сярэдні чэк расейца за прадукты дасягнуў мінімуму

Расейцы працягваюць скарачаць выдаткі падчас паходаў у крамы.

Сярэдні чэк жыхара Расеі за адзін паход у краму ў ліпені 2018 года знізіўся на 3,3% у параўнанні з папярэднім месяцам, і склаў 496 рублёў. Гэта мінімальнае значэнне з сакавіка 2016 года. Такія звесткі ў панядзелак, 20 жніўня, апублікавалі ў расейскім даследчым холдынгу «Ромир», паведамляе «Немецкая волна».

Экспэрты падкрэсліваюць, што зніжэнне сумы сярэдняга чэка працягваецца чацвёрты месяц і назіраецца практычна ва ўсіх федэральных акругах Расеі. У параўнанні ж са значэннем мінулага года паказчык знізіўся на 1,4%, або на 7 рублёў.

Паўночны Каўказ выдаткоўвае больш, чым Масква

Рост паказчыка адбыўся толькі на Паўночным Каўказе, дзе за адзін паход у краму мясцовыя жыхары сталі выдаткоўваць на 15% больш. У грашовым эквіваленце іх сярэдні чэк вырас на 92 рублі і дасягнуў 564 рублі. Больш за ўсё выдаткі на прадукты скарацілі ў Паўднёвай федэральнай акрузе - там сума чэка паменшылася на 7,6% да 423 рублёў. У Маскве зніжэнне склала 1,2% - за адзін паход у краму жыхары сталіцы пакідаюць 677 рублёў.

Даследаванне «Рамір» заснавана на звестках спажывання 40 тысяч расейцаў, 15 тысячы хатніх гаспадарак у 220 гарадах. Удзельнікі даследаванні скануюць штрых-коды усіх набытых тавараў, якія прыносяцца дадому. Звесткі сканавання ў анлайн-рэжыме паступаюць у базу звестак даследавання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках