5 траўня 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Мы дайшлі да лагічнага тупіка

8
Эканаміст: Мы дайшлі да лагічнага тупіка
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Высветлілася, што не працуе сістэма ўлады.

Вынікі «разносу» ў Воршы і перастановак ва ўрадзе пракаментаваў tut.by эканаміст Сяргей Чалы:

- Чаму летась менавіта ў Воршы было дадзенае даручэнне - падняць гэты рэгіён з руін і попелу. Па-першае, канчатковая прычына звязана з тым, што менавіта там былі самыя масавыя пратэстныя настроі летась у сакавіку. Cамыя масавыя з 1991 года. Яны былі выкліканыя тым, што там сапраўды жахлівая сітуацыя і па дэмаграфіі, і па занятасці, і па ўсім астатнім. Гэта наступствы крызісу 2015-2016 гадоў. Яны прывялі да таго, што ёсць рэгіёны, у якіх эканамічны рост нічога не дае. Адпаведна была прыдуманая ідэя, што на прыкладзе Аршанскага раёна, а менавіта на прыкладзе прадпрыемстваў, якія, як было сказана, з'яўляюцца адсталымі, атрымаецца распрацаваць такую схему: як можна іх выратаваць, як павялічыць занятасць, заробак і стварыць новыя працоўныя месцы. Зрабіць гэта так, каб зрабіць гэта асновай рэгіянальнай палітыкі краіны.

Вынікі інспекцыі прадпрыемстваў - гэта вынікі інспекцыі так званай індустрыялізацыі. У 2012 годзе, пасля крызісу 2011 года, стала зразумела, што ў краіне не засталося ўнутраных крыніц росту, якія былі б патрэбныя для ліквідацыі адставання ад суседзяў. Няма.

Груба кажучы, мы дайшлі да канца развілкі, калі зрабілі няправільны выбар на 2012. Замест рэформаў мы пайшлі сацыялістычным шляхам. Высветлілася, што не працуе сістэма ўлады, выбудаваная вось гэтая вертыкаль, не працуе рэгіянальная палітыка, не працуе індустрыяльная палітыка. Мы дайшлі да лагічнага тупіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках