5 траўня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканкамы атрымаюць доступ да базы «дармаедаў» з 1 лістапада

15
Выканкамы атрымаюць доступ да базы «дармаедаў» з 1 лістапада

Тэрмін атрымання доступу перанеслі на два месяцы.

Доступ да базы звестак працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, мясцовыя ўлады атрымаюць з 1 лістапада, інфармуе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Раней меркавалася, што гэтая база будзе створаная да 1 верасня.

Пастанова Савета міністраў №509 вызначыла пералік спажыўцоў, якія могуць падпісваць дамовы на аказанне электронных паслуг ААІС (агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы), паведамляе БелТА. Маюцца на ўвазе спісы ідэнтыфікацыйных нумароў і іншыя персанальныя звесткі для фармавання базы людзей, якія не былі заняты ў эканоміцы (так званых «дармаедаў»).

Карыстацца гэтымі базамі змогуць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі (міністэрствы, «Белдзяржстрах», творчыя саюзы, прыватныя ўстановы адукацыі, аблвыканкамы і Менгарвыканкам, іншыя дзяржорганы). Спажыўцамі паслугі з'яўляюцца выканкамы ўсіх узроўняў і адміністрацыі раёнаў у гарадах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках