5 траўня 2024, Нядзеля, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Палякоў вярнуўся ў БАТЭ

Дзяніс Палякоў вярнуўся ў БАТЭ

Беларускі абаронца Дзяніс Палякоў падпісаў кантракт з барысаўскім клубам.

«Палякоў у 2012-17 гадах верай і праўдай служыў нашаму клубу, здабыўшы за гэты час шэсць чэмпіёнскіх тытулаў, Кубак краіны і чатыры Суперкубкі. У перыяд выступаў за барысаўцаў Дзяніс чатыры разы ўключаўся ў спіс «22 найлепшых футбаліста чэмпіянату», зрабіў важкі ўнёсак для трохразовага трапляння каманды ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў і адно - Лігі Еўропы. у дадатак менавіта тады ператварыўся ў ключавога гульца нацыянальнай каманды Беларусі.

Пасля сканчэння сезона-2017 Палякоў адгукнуўся на запрашэнне з вядучага кіпрскага клуба - «Апоэля». Быццам бы нішто не прадвяшчала праблем. У 16 матчах чэмпіянату нікасійцы з удзелам беларуса атрымалі 14 перамог, па разу разышліся мірам і саступілі - і сталі чэмпіёнамі краіны. Залаты медаль прымераў і Палякоў. Аднак неўзабаве пасля перастаноўкі ў трэнерскім штабе здарылася тое, што ў пачатку жніўня «Апоэль» абвясціў аб скасаванні кантракту з дасведчаным абаронцам.

БАТЭ ніколі не кідаў сваіх футбалістаў, якія апынуліся на раздарожжы, і якія ў свой час усімі сіламі дапамагалі каваць «жоўта-сінім» славу. Палякову прапанавалі кантракт - і вось наш 33-і нумар зноў у ростэры.

Восень абяцае быць гарачай. З вяртаннем дадому, Дзяніс», - вітае гульца прэс-служба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках