5 траўня 2024, Нядзеля, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва заклікала РФ неадкладна вызваліць Алега Сянцова

4
Літва заклікала РФ неадкладна вызваліць Алега Сянцова

Заўтра спаўняецца 100 дзён з пачатку галадоўкі ўкраінскага рэжысёра ў расейскай турме.

Літва заклікала Расею вызваліць з турмы ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і іншых украінскіх палітвязняў.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта напісаў у Twitter кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

«Заўтра спаўняецца 100 дзён з пачатку галадоўкі Алега Сянцова ў расейскай турме. Алег знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Мы зноў заклікаем Расею неадкладна вызваліць незаконна затрыманага, нявіннага чалавека і астатнія палітычных зняволеных Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

14 траўня Алег Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем адпусціць усіх украінцаў, якія змяшчаюцца ў расейскіх турмах.

Паводле звестак адваката Дзмітрыя Дзінзэ, на 7 жніўня пульс у Сянцова запаволіўся да 40 удараў у хвіліну, у вязня дрэнна з сэрцам, але на лякарню ў Лабытнангі ён не згаджаецца, а пералёт можа не перажыць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках