5 траўня 2024, Нядзеля, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША хочуць змяніць праект санкцый, каб прычыніць шкоду толькі РФ

3
ЗША хочуць змяніць праект санкцый, каб прычыніць шкоду толькі РФ

ЗША хочуць дабіцца таго, каб эканамічная шкода была абмежаваная расейскай эканомікай.

Законапраект, накіраваны на прадухіленне ўмяшання Расеі ў прамежкавыя выбары ў ЗША, хутчэй за ўсё, перапішуць, каб мінімізаваць ненаўмысныя наступствы для глабальных эканомік у выпадку ўвядзення жорсткіх аўтаматычных санкцый да дзяржаблігацый і нафтагазавай галіны, паведамляе finanz.ru са спасылкай на Bloomberg.

«Мы хочам дамагчыся таго, каб эканамічная шкода была абмежаваная расейскай эканомікай, наколькі гэта магчыма, а пабочны эфект быў нязначны», - сказаў сенатар Крыс Ван Холен, дэмакрат ад штата Мэрылэнд.

Законапраект, прапанаваны ў студзені Ван Холенам і рэспубліканцам ад штата Фларыда Марка Рубіё, прадугледжвае ўвядзенне санкцый, калі дырэктар Нацыянальнай выведкі Дэн Коўтс пацвердзіць, што Масква ўмешваецца ў намечаныя на лістапад выбары ў ЗША.

Праект прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да новай суверэннай пазыкі РФ і блакаванне пэўных угодаў з актывамі, у тым ліку расейскіх нафтагазавых кампаній, уключаючы ПАТ «Газпром» і ПАТ «Раснафта». Пад санкцыі таксама патрапяць расейскія банкі, горназдабыўныя кампаніі ды чыноўнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках