5 траўня 2024, Нядзеля, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далёкі Усход Расеі здадуць у арэнду кітайцам

25
Далёкі Усход Расеі здадуць у арэнду кітайцам

Расея гатовая здаць у арэнду Кітаю яшчэ блізу мільёна гектараў сельскагаспадарчых зямель на Далёкім Усходзе.

Расея гатовая здаць у арэнду Кітаю яшчэ амаль мільён гектараў сельскагаспадарчых зямель на Далёкім Усходзе ў разліку прыцягнуць інвестыцыі і павялічыць даходы рэгіёну, паведамляе finanz.ru.

Як паведамляе South China Morning Post, такую прапанову агучыў інвестыцыйны дырэктар Агенцтва Далёкага Усходу ў прыцягненні інвестыцый і падтрымцы экспарту Валерый Дуброўскi.

З ягоных слоў, зямля будзе адкрытая для замежных інвестараў, і ў Расеі разлічваюць галоўным чынам на попыт з боку кітайскіх фермераў, якія могуць быць зацікаўленыя ў вырошчванні соі, пшаніцы і бульбы.

Шэраг кітайскіх кампаній ужо выказалі зацікаўленасць, яны могуць атрымаць амаль палову ўсіх выстаўленых на продаж зямель, яшчэ 25% можа адысці інвестарам з Японіі і Паўднёвай Карэі, паведаміў Дуброўскi. Ён падкрэсліў, што ўсе 3 мільёны гектараў прыдатных для АПК плошчаў у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе цяпер даступныя фермерам.

Прапаноўваючы значныя плошчы таннай зямлі, Расея імкнецца ўмацаваць супрацоўніцтва з КНР у сферы, і, відавочна, зацікаўленасць ёсць з абодвух бакоў, кажа Жан Сі, экспэрт у вывучэнні Расеі Усходне-кітайскага ўніверсітэта ў Шанхаі.

У варунках гандлёвай вайны з ЗША Кітай увёў падаткі на імпарт амерыканскай соі, і цяпер мае патрэбу ў землях, каб уласнай вытворчасцю кампенсаваць недахоп паставак.

Кітайскія фермеры ўжо актыўна забіраюць у арэнду пасяўныя плошчы згодна з дамовамі арэнды і іншымі часовымі пагадненнямі, адзначае дырэктар Інстытута кан’юнктуры аграрынку Дзмітрый Рылько. З ягоных слоў, найлепшыя землі ўжо эксплуатуюцца мясцовымі фермерамі, а новыя, хутчэй за ўсё, будуць размешчаныя ў аддаленых і малапрадуктыўных раёнах.

Нягледзячы на зацікаўленасць, ва ўгоды ёсць шэраг перашкодаў, дадае Сі: «На Далёкім Усходзе (Расеі) існуе палітычны супраціў з боку мясцовых жыхароў - іх занепакоенасць выклікае маштабны прыток кітайскіх рабочых і метады працы, такія як выкарыстанне занадта вялікай колькасці пестыцыдаў і ўгнаенняў».

Пастанова адкрыць доступ да сельскагаспадарчых зямель для замежных і ў тым ліку кітайскіх інвестараў, відавочна, была прынятая ў Маскве, але тое, наколькі гладка пройдзе яе рэалізацыя, будзе залежаць ад пазіцыі мясцовых жыхароў, разважае ён.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках