5 траўня 2024, Нядзеля, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пераплаціла за расейскую нафту амаль $1 мільярд

11
Беларусь пераплаціла за расейскую нафту амаль $1 мільярд

Беларусь імпартавала практычна такі ж аб'ём нафты з РФ, што і ў 2017 годзе, аднак кошт сыравіны вырас больш чым на 30%.

Беларусь за першыя шэсць месяцаў гэтага года імпартавала 9,09 мільёна тон расейскай нафты, гаворыцца ў звестках Белстата, паведамляе tut.by.

У першым паўгоддзі Беларусь істотна павялічыла імпарт нафтапрадуктаў, пастаўкі якіх Расея плануе з чацвёртага квартала абмежаваць.

Як сведчаць афіцыйныя статыстычныя звесткі, у студзені-чэрвені Беларусь імпартавала з Расеі тавараў на 11 млрд даляраў, пры гэтым палова імпарту прыпала на энэргетычныя рэсурсы.

Так, за першае паўгоддзе Беларусь імпартавала з Расеі 9,09 мільёна тон нафты на 3,4 млрд даляраў, 10,1 млрд кубаметраў газу на 1,3 млрд даляраў і больш за 2,1 млн тон нафтапрадуктаў на 0,8 млрд даляраў.

У параўнанні з першай паловай мінулага года аб'ём імпарту нафты і газу практычна не змяніўся. У той жа час імпарт расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь павялічыўся ў фізічным вылічэнні на 49,4%.

Паводле інфармацыі БелаПАН, пацверджанай дакументальна, на ініцыятыву расейскага боку ўжо падрыхтаваная пастанова аб тым, што з чацвёртага квартала 2018 года Расея абмяжоўвае пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь і гатовая пастаўляць іх выключна для задавальнення ўнутраных патрэбаў рэспублікі.

Акрамя таго, праект міждзяржаўнага рэгулявання прадугледжвае, што на патрабаванне расейскіх уладаў беларускія прадпрыемствы і дзяржаўныя органы павінны будуць абгрунтоўваць гэтыя ўнутраныя патрэбы.

Як паведамляла ў жніўні агенцтва Reuters са спасылкай на дакументальныя крыніцы, Расея плануе абмежаваць пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь у сувязі з тым, што падазрае рэспубліку у рээкспарце расейскіх нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках