5 траўня 2024, Нядзеля, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шалапутнасць улады

5
Шалапутнасць улады
ЛЕАНІД ЗАІКА

Кіраўніцтва ператварае краіну ў «выспу абарыгенаў».

Пра гэта ў інтэрв'ю «БелГазете» заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- Амаль усе сусветныя СМІ пісалі, што ў Беларусі пачаўся хапун журналістаў. Няўжо тыя, хто арганізаваў гэты хапун, не разумеюць, што ад гэтага пакутуе вельмі важны нематэрыяльны актыў - імідж краіны, рэпутацыя яе кіраўніцтва і, у выніку, інвестыцыйная прывабнасць?

- У Беларусі доўгі час быў імідж апошняй дыктатуры Еўропы. Але дзякуючы Уладзіміру Пуціну свет ахнуў і падумаў, што ў Расеі дыктатура яшчэ больш жудасная, а Пуцін - проста пякельнік. І Лукашэнка сышоў на другі план. Дык вось, наверсе, мусіць, вызначылі, што пара аднавіць свае пазіцыі і накінуліся на журналістаў.

Улада дзейнічала паводле прынцыпу «Бі сваіх, каб чужыя баяліся». Гэта звычайная шалапутнасць улады. Памятаеце, як герой Васіля Шукшына ў фільме «Печкі-лавачкі» казаў: «Шалапутка ў штанах...і ў капелюшы...і ў плашчы...»? Беларускія спецслужбы спрацавалі паводле сваіх уласных законаў і правілаў.

- Такія праекты, як СЗАТ «БелДжы», мадэрнізацыя ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы» і Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната рэалізуюцца не за беларускія грошы, а за кітайскія. Чаму беларусы ператвараюцца ў абарыгенаў, якія за славутыя «пацеркі» гатовыя апраўдваць і трываць людзей, арганізацыі і інстытуты, якія выціраюць аб іх ногі?

- У 1991 годзе нямецкія таварышы гатовыя былі выдаць Беларусі крэдыт на $10 млн: мы вам крэдыт - вы купляеце нашы камбайны, трактары і іншую тэхніку. Гэта значыць, яны прапаноўвалі так званы звязаны крэдыт. У Беларусі тады не ведалі, што гэта такое. А гэта зло найстрашнейшае.

А цяпер кітайцы даюць нам звязаныя крэдыты. Ніводная краіна, якая сябе паважае, не дазволіць інвестарам так папіхаць сабой.

У Беларусі бракуе дасведчаных людзей. У 1930-х гадах была думка зрабіць Беларусь Габрэйскай Савецкай рэспублікай. Калі б зрабілі, то ніхто б да нас сёння не сунуўся з дурной прапановай пра звязаныя крэдыты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках