5 траўня 2024, Нядзеля, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джасцін Трудо абвясціў пра ўдзел у выбарах 2019 года

1
Джасцін Трудо абвясціў пра ўдзел у выбарах 2019 года
Джастин Трюдо

Прэм'ер-міністр Канады абвясціў, што возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах у якасці лідАра Ліберальнай партыі краіны.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо абвясціў, што возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах 2019 года ў якасці лідара кіроўнай Ліберальнай партыі краіны. Адпаведную заяву ён зрабіў у нядзелю ў Манрэалі на партыйным з'ездзе, піша ТАСС.

«Сёння я прадстаўляю маю кандыдатуру [і буду ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах 2019 года]. 2019 год надыдзе ўжо хутка», - сказаў ён падчас свайго выступу, які трансляваўся на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook. «Давайце разам зробім Канаду найлепшай краінай для ўсіх канадцаў», - заклікаў сваіх прыхільнікаў Трудо.

43-я парламенцкія выбары ў Канадзе адбудуцца 21 кастрычніка 2019 года. Асноўная барацьба за 338 крэслаў у ніжняй палаце парламента - Палаце абшчын - традыцыйна разгорнецца паміж трыма найбуйнейшымі партыямі краіны: Ліберальнай, Кансэрватыўнай і Новай дэмакратычнай.

На выбарах 2015 года лібералы набралі 39,5% галасоў выбарцаў, кансерватары - 31,9%, а новыя дэмакраты - 19,7%. Лідар партыі, якая перамагла, становіцца прэм'ер-міністрам Канады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках