5 траўня 2024, Нядзеля, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзем выводзіць тое, што адбываецца ў Берасці на міжнародны ўзровень»

5
«Будзем выводзіць тое, што адбываецца ў Берасці на міжнародны ўзровень»

26-м разам берасцейцы і жыхары раёна сабраліся на цэнтральнай плошчы, каб «пакарміць галубоў».

Усе яны супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй "АйПауэр", якія такім чынам пратэстуюць супраць будоўлі, бо ўважаюць яе за небяспечную, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яны збіраюцца, каб абмеркаваць сітуацыю вакол завода, а таксама далейшыя дзеянні.

Як распавёў блогер Аляксандр Кабанаў:

- Навін напраўду шмат, зрабілі новыя пробы грунту. Гэтым разам прысутнічалі дзве дзяржаўныя арганізацыі, калі забіралі пробы. Мы цяпер рыхтуем зварот у Раду Еўропы, у Еўрапейскую народную партыю, гэта значыць будзем выводзіць тое, што адбываецца ў Берасці на міжнародны ўзровень. Там упор будзе зроблены вядома ж не на экалагічныя моманты, а менавіта парушэнні правоў грамадзян. Мяркуючы з таго, што мясцовыя ўлады перашкаджаюць нават сабраць подпісы ў адміністрацыю Лукашэнкі, яны гэты настрой у грамадстве вельмі добра адчуваюць.

Нягледзячы на тое, што легальна правесці мітынгі не атрымоўваецца, супраціўнікі будаўніцтва адзначаюць - пэўныя перамогі ў іх ёсць. Напрыклад, сітуацыя з адкідамі акумулятарнай вытворчасці ў Зялёным Бары, якую выкрылі актывісты, цяпер змянілася. Цяпер ужо дзяржава праз суды прыцягвае да адказнасці людзей і кампаніі, якія зрабілі там сметнішча. Людзі, якія выйшлі на плошчу ў Берасці, вераць у тое, што і ў выпадку з іх заводам таксама з'явяцца поспехі:

- Трэба больш людзей. Гэта ж не 100 або 200 чалавек павінна хваляваць, а ўсіх. Вось тады атрымаецца, а так баяцца вядома.

- Усе супраць. У мяне вельмі шмат знаёмых, сярод іх ёсць нават міліцыянты. Яны таксама супраць, але яны ўсе баяцца, бо заўтра ў іх не будзе працы.

Супрацьстаянне супраціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода з кампаніяй "АйПауэр" і ўладамі, якія, на думку актывістаў бяздзейнічаюць, цягнецца са студзеня 2018 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках