5 траўня 2024, Нядзеля, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля будынка амбасады ЗША ў Турцыі адбылася страляніна

Ля будынка амбасады ЗША ў Турцыі адбылася страляніна

Атака адбылася на фоне пагаршэння стасункаў паміж Анкарой і Вашынгтонам.

Некалькі стрэлаў прагучала каля будынку амерыканскай амбасады ў сталіцы Турцыі сёння на досвітку. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, паведамілі паліцыя і прадстаўнік амбасады.

Атака адбылася на фоне пагаршэння стасункаў паміж Анкарой і Вашынгтонам праз затрыманага Турцыяй амерыканскага пастара і шэрагу іншых супярэчнасцяў.

Супрацоўнік паліцыі на месцы здарэння паведаміў Reuters, што стрэлы прагучалі а 5-й раніцы паводле мясцовага часу. Страляніна вялася з аўтамабіля, што праязджаў паўз амбасаду. Амбасада цяпер зачыненая на час ісламскага свята Ід аль-Адха (Курбан-байрам).

"Мы можам пацвердзіць, што ля амбасады ЗША гэтай раніцай адбыўся выпадак парушэння бяспекі. У нас няма звестак пра якія-небудзь раненні, мы разбіраем дэталі", сказаў прадстаўнік амбасады ЗША Дэвід Гейнер.

"Мы дзякуем Нацыянальнай паліцыі Турцыі за хуткае рэагаванне".

Паліцыя шукае нападнікаў, якія ўцяклі з месца злачынства на белым аўто, паведаміла CNN Turk. Са звестак канала, ля будынка амбасады пачуліся чатыры ці пяць стрэлаў.

Амбасада ЗША ў Анкары і консульства ў Стамбуле неаднаразова станавіліся аб'ектамі нападаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках