5 траўня 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзная лідарка з Нямеччыны: Я ўвогуле здзіўленая, што такі працэс можа адбывацца

3
Прафсаюзная лідарка з Нямеччыны: Я ўвогуле здзіўленая, што такі працэс можа адбывацца
ІГАР КОМЛІК І ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Прафзвяз РЭП - арганізацыя, якая сапраўды добра працуе.

Суд над лідарамі Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам узяў тайм-аўт да 24 жніўня, калі будзе вынесены прысуд паводе "справы прафзвязаў", піша праваабарончы цэнтр "Вясна". За кожным судовым пасяджэннем назіраюць прадстаўнікі глабальнага саюза IndustriALL, сяброўскай арганізацыяй якой з'яўляецца прафзвяз РЭП.

На судзе 17 жніўня прысутнічала лідарка прафзвязу IG Metall (Нямеччына), назіральніца глабальнага звязу IndustriALL Габрыэла Ібром.

Прадстаўніца глабальнага звязу IndustriALL пракаментавала судовае пасяджэнне, на якім ёй давялося пабываць:

"Я ўвогуле здзіўленая, што такі працэс можа адбывацца. Прафзвяз РЭП - арганізацыя якая сапраўды працуе і працуе добра. Нам не зусім зразумелыя прычыны, чаму гэты працэс тут праходзіць. Сёння я пачула ў судзе, што ніякіх важных прычын для таго, каб справу давесці да суду няма, і падстаў для гэтага ў судзе я не ўбачыла".

Габрыэла Ібром кажа, што ціск на прафзвязы ў іншых краінах таксама мае месца, але не ў такой жорсткай форме:

"У гісторыі Нямеччыны таксама быў ціск на прафзвязы, ды і ў іншых краінах таксама, але не ў такой жорсткай форме. Я так зразумела, што яны не плацілі падаткі... У нас прафзвязы таксама не плацяць падаткі, паколькі гэта некамерцыйныя арганізацыі..."

Нагадаем, Генадзь Фядыніч затрымалі 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і на месцы працы прайшлі ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.

Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны. Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 года да 2 кастрычніка 2017 года. Яго таксама вызвалілі са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе.

Абвінавачванне просіць для Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу на 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіроўныя пасады на 5 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках