5 траўня 2024, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новай Зеландыі міністарка паехала нараджаць на ровары

6
У Новай Зеландыі міністарка паехала нараджаць на ровары
ДЖУЛІ ДЖЭНТАР

Ехаць трэба было пад горку.

У Новай Зеландыі 38-гадовая цяжарная міністарка ў справах жанчын Джулі Джэнтар адправілася ў радзільню на ровары.

Пра гэта паведамляе BBC.

Джэнтар па сумяшчальніцтве выконвае абавязкі памочніцы міністра транспарту, а таксама вядомая як аматарка ездзіць на ровары.

"Ну вось, момант прыйшоў, пажадайце мне поспеху! Мы з маім партнёрам выбралі ровары, бо ў аўто не ставала месца для групы падтрымкі", - напісала Джэнтар у Instagram.

Падарожжа на роварах з электраматорам было пад горку.

"У апошнія тыдні трэба было б часцей залазіць на ровар, каб ініцыяваць роды!" - пажартавала Джулі.

Джулі Джэнтар далучылася да ліку жанчын-палітыкаў, якія не баяцца сумяшчаць кар'еру з мацярынствам. Першая жанчына-парламэнтарка Новай Зеландыі нарадзіла дзіця знаходзячыся на пасадзе ў 1970 годзе. У 1983 годзе іншая жанчына-палітык упершыню пакарміла немаўля грудным малаком на працоўным месцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках