19 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя iPhone стануць яшчэ даражэйшымі

Новыя iPhone стануць яшчэ даражэйшымі

Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі Apple.

Кампанія Apple папярэдзіла, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем можа пашкодзіць яе бізнэсу, а значыць, і негатыўна адбіцца на кошце iPhone і іншых гаджэтаў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на квартальную справаздачу кампаніі (пераклад - lenta.ru).

«Спрэчкі ў галіне міжнароднага гандлю могуць прывесці да падвышэння тарыфаў і ўзмацнення пратэкцыянісцкіх захадаў, што, у сваю чаргу, можа негатыўна паўплываць на дзейнасць кампаніі. Тарыфы могуць павялічыць кошт прадуктаў кампаніі, а таксама кампанентаў для іх вытворчасці і кошт сыравіны», - гаворыцца ў дакуменце.

На думку Apple, дадатковыя выдаткі негатыўна паўплываюць на яе валавы прыбытак. Адзначаецца, што падаражанне прадукцыі зробіць кампанію менш канкурэнтаздольнай і знізіць спажывецкі попыт.

Раней Financial Times паведаміла, што прадукцыя Apple рызыкуе трапіць пад увядзенне ЗША дадатковых 10-адсоткавых падаткаў на прадукцыю з Кітая праз, прынамсі, камплектуючыя, што збіраюцца на кітайскіх заводах.

1 жніўня стала вядома, што ЗША збіраюцца ўстанавіць 25-адсоткавыя падаткі на кітайскія тавары на суму 200 мільярдаў даляраў. Такім чынам, сума падатку будзе павялічаная ў 2,5 разы, бо першапачаткова анансаваўся падатак 10 адсоткаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках