20 красавiка 2024, Субота, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 навыкаў, якія будуць шанавацца на рынку працы ў будучыні

4
Топ-10 навыкаў, якія будуць шанавацца на рынку працы ў будучыні

Рынак працы, навыкаў і ўменняў - жывы, ён падладжваецца пад патрэбы часу, прафесіі з'яўляюцца і знікаюць.

Напрыклад, у канцы мінулага стагоддзя прафесіі інжынера ці шафёра былі экзатычнымі, цалкам магчыма, шафёры стануць непатрэбнымі ўжо ў агляднай будучыні, бо чалавецтва прыдумала беспілотныя аўтамабілі і нават самалёты. Аднак поўная рабатызацыя ўсёй вытворчасці немагчымая. Хоць бы таму, што робатаў трэба перыядычна ўдасканальваць. І прафесіі, звязаныя з чалавечай «жывой» камунткацыяй, усё ж застануцца.

Экспэрты Міжнароднага кадравага партала HeadHunter Украіны прапануюць больш уважліва паглядзець на Топ-10 навыкаў, якія будуць шанавацца на рынку працы ў найбліжэйшай будучыні.

1. Комплекснае развязанне праблем, уменне бачыць прычыну і выпраўляць яе, а не вынік. Калі ў чалавека баліць зуб, - змагацца трэба не з болем з дапамогай таблетак, а лячыць або выдаляць зуб. Прыклад: крама не прыносіць жаданага прыбытку. Можна зрабіць выснову аб дрэннай працы прадаўцоў і бясконца іх мяняць, а можна прааналізаваць усю працу сеткі.

2. Крытычнае мысленне. Не верыць без аглядкі ўсёй інфармацыі ў эпоху яе празмернасці, а ацэньваць і аналізаваць - вельмі каштоўны навык ў кожнай прафесійнай сферы.

3. Здольнасць апрацоўваць вялікія аб'ёмы звестак, вылучаць самае галоўнае і рабіць высновы. Уменне разабрацца ў інфармацыі, рэзюмаваць яе - вельмі важны навык у кар'еры будучыні. Але ў той жа час не трэба вучыцца спадзявацца толькі на лічбы і звесткі. Неабходна захаваць уменне прымаць пастановы і дзейнічаць, калі няма ніякіх звестак і інфармацыі для гэтага.

4. Медыя-пісьменнасць. Блогі, сацыяльныя сеткі, падкасты, форумы - усе гэтыя важныя пляцоўкі для стварэння свайго ладу і ўзаемадзеяння са спажыўцом у будучыні цалкам патрапяць і ў прафесійныя камунікацыі. Супрацоўнікі будучыні павінны будуць свабодна працаваць у такіх фарматах, як відэа, распрацоўваць кантэнт для сучасных формаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

5. Гнуткасць розуму або кагнітыўная гнуткасць - гэта здольнасць хутка пераключацца з адной думкі на іншую, а таксама абдумваць некалькі рэчаў адначасова.

6. Крэатыўнасць. Адсутнасць шаблоннага мыслення і здольнасць бачыць тое, чаго яшчэ няма. Памылкова меркаваць, што крэатыўнасць патрэбна толькі ў творчых прафесіях. У бізнэсе яна патрэбная не менш, а то і больш. Напрыклад, прапанаваўшы партнёрам нестандартны праект, можна перамагчы канкурэнтаў.

7. Эмацыйны і сацыяльны інтэлект - здольнасць разумець эмоцыі, намеры і матывацыю іншых людзей і свае ўласныя, а таксама ўменне кіраваць сваімі эмоцыямі і эмоцыямі іншых людзей, падладжвацца пад тон суразмоўцы, адчуваць ягоны настрой.

8. Уменне кіраваць людзьмі (People management). К гэтаму пункту можна аднесці комплекс розных уменняў, напрыклад, бязбольна выходзіць з канфліктных сітуацый, павышаць таго, хто больш за ўсё заслугоўвае, спыняць плёткі і інтрыгі, фармаваць такую абстаноўку ў калектыве, каб супрацоўнікі спяшаліся не з працы, а на працу.

9. Здольнасць хутка прымаць пастановы. Гэты навык можна назваць вынікам усіх пералічаных вышэй. Плюс уменне фармаваць уласнае меркаванне і не баяцца адказнасці.

10. Міждысцыплінарнасць. Многія з праблем і задач, як у асобнай кампаніі, так і ў свеце наогул, патрабуюць міждысцыплінарных развязанняў. Зыходзячы з гэтага, ідэальны супрацоўнік будучыні - той, у якога ёсць свая спецыялізацыя плюс нядрэнныя веды і ў сумежных сферах, каб размаўляць са спецыялістамі з іншых галін на адной мове. Спецыяліст, які асвоіў не адну спецыяльнасць, а дзве ці тры роднасныя, як правіла, мае больш шанцаў на атрыманне працы і больш прылад у сваім арсенале, якія даюць магчымасць быць больш канкурэнтным на рынку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках