19 траўня 2024, Нядзеля, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спіхнуў віну за павышэнне аплаты ЖКП да 100% на ўрад

35
Лукашэнка спіхнуў віну за павышэнне аплаты ЖКП да 100% на ўрад

Дыктатар заявіў, што гэты ўрад, а не МВФ прапаноўваў давесці да 100% аплату жыллёва-камунальных паслуг.

Пра гэта Лукашэнка заявіў, каментуючы кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе.

Паводле ягоных словаў, не з падачы МВФ, а «з падачы дзеячаў ва ўрадзе» пачалі гучаць прапановы аб тым, каб імгненна падняць да 100% аплату насельніцтвам паслуг ЖКГ, прыватызаваць усю дзяржаўную ўласнасць.

«Што б мы атрымалі? Мінімум - незадаволенасць народа і нявыплаты. Людзі не змаглі б аплаціць той узровень камунальных паслуг, які быў бы выстаўлены. Таму дакладна быў дадзены мною адказ на гэтае пытанне падчас яшчэ перадвыбарнай кампаніі: пры росце заробку мы будзем паволі павялічваць плату за камунальныя паслугі з боку насельніцтва. І дамовіліся - $ 5 штогод. Не, гэтага мала, і пачынаецца валаводжанне на ўвесь свет. Так вяліся перамовы з МВФ. «Прэзідэнт» ставіць адну задачу, а тут ізноў спрабуюць праціснуць ва ўрадзе, ды і Нацыянальным банку, не кіем, дык палкаю гэтую так званую ліберальную пазіцыю, бязглуздую пазіцыю», - адзначыў беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках