29 красавiка 2024, панядзелак, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: Я проста казала сабе: давай, ты зможаш змагацца за кожны матч

Арына Сабаленка: Я проста казала сабе: давай, ты зможаш змагацца за кожны матч
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: ДЗЯНІС КАСЦЮЧЭНКА, TUT.BY

Беларуска пракаментавала перамогу над французкай Каралін Гарсія.

Беларуска Арына Сабаленка, якая перамагла ў трэцім коле прэстыжнага турніру ў Цынцынаці (ЗША) французку Каралін Гарсія (6:4, 3:6, 7:5), пракаментавала свае адчуванні, піша pressball.by.

- Я проста казала сабе: давай, ты зможаш змагацца за кожны матч. Не ведаю, як мне ўдалося адыграць матч-пойнт, бо Каралін выдатна падала, але я змагла адбіць мяч. Яна падавала, а я думала, о не, не! Затым я неяк змагла ўзяць падачу, мне пашанцавала... Калі я перамагла Вазняцкі, я пачала больш верыць у сябе, мне стала лягчэй гуляць супраць моцных спаборніц. Цяпер я не адчуваю такога ціску, думаючы, што гуляю супраць найлепшых. Мне цалкам камфортна, я ведаю, што магу змагацца з імі... Гуляць супраць Вазняцкі мне было асаблiва не камфортна, бо яна добра б'е і выдатна рухаецца на корце. Але пасля таго, як я яе перамагла, я падумала, калі я магу падолець Вазняцкі, чаму я не магу паўтарыць гэта ў матчах з іншымі спаборніцамі?, - цытуе Сабаленку прэс-служба WTA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках