29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброўства Масквы і Пекіна: Кітай асвойвае Усход Расеі

7
Сяброўства Масквы і Пекіна: Кітай асвойвае Усход Расеі

Далёкі Усход ператвараецца ў сапраўдную калонію Паднябеснай.

У жніўні Пекін правядзе новы раўнд перамоваў з Вашынгтонам у надзеі на ўрэгуляванне гандлёвага канфлікту, заявіла сёння Міністэрства камерцыі Кітая.

Амерыканска-кітайскімі гандлёвымі войнамі спрабуе скарыстацца Расея. Як заявіў Уладзімір Пуцін, запланавана павелічэнне гандлёвага абарачэнне паміж дзвюма краінамі. Што аб'ядноўвае Маскву і Пекін, і чым для Расеі можа быць небяспечнае шчыльнае сяброўства з Кітаем, - у матэрыяле Яраслава Сцешыка для «Белсата».

Расейцы з кітайцамі - браты навек! Зноў. Даўно забытыя загінулыя ў баявых дзеяннях на востраве Даманскі, кітайскія вайскоўцы маршыруюць па Маскве, а расейскія - у Пекіне. Адно за адным праходзяць супольныя вучэнні на моры і на зямлі. А кітайская каманда пілатажнай аэробікі ўжо ў гэтую пятніцу прыляціць на сямі рэактыўных знішчальніках на авіябазу Кубінцы ў Падмаскоўі.

«Наша цяперашняя паездка ў Расею накіраваная на ўмацаванне супрацоўніцтва, спрыяе міру і дэманструе сяброўства паміж нашымі краінамі», - адзначыў Лю Шувэй, прадстаўнік ВПС Народна-вызваленчага войска Кітая.

Кітай за апошнія гады перастаў быць таннай краінай і значна вырваўся наперад у высокіх тэхналогіях. І не супраць прадаць некаторыя з іх Расеі - напрыклад, тэхналогіі сачэння за грамадзянамі ў інтэрнэце, распазнання асоб праз камеры назірання. Расейцы аб такіх угодах часцей за ўсё даведаюцца толькі з незалежных СМІ.

Афіцыйныя паведамляюць суха. Напрыклад, сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў і прадстаўнік ЦК Кампартыі Кітая Ян Цзэчы ў Сочы абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы бяспекі, вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

«Мы са спадаром Патрушавым правялі чарговы раўнд кансультацый аб пытаннях стратэгічнай бяспекі. Прычым нашы кансультацыі з'яўляюцца вельмі практычнымі і прайшлі вельмі прадуктыўна», - адзначыў куратар міжнароднага блока палітбюро ЦК КПК Ян Цзэчы.

Учора прадстаўнік Пекіна пасля Патрушава сустрэўся з Пуціным, перадаў цёплыя прывітанні ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які ў верасні павінен наведаць эканамічны форум ва Уладзівастоку. Прэзідэнт Расеі заявіў аб росце гандлёвага ўзаемадзеяння і планавым супрацоўніцтве:

«У мінулым годзе ў нас тавараабарачэнне было $87 млрд, а за першае паўгоддзе гэтага года павялічылася адразу на 50%, і ў гэтым годзе мы, хутчэй за ўсё, выйдзем на рубеж гандлёвага абарачэння на $100 млрд».

Улады Расеі і Кітая аб'ядноўвае не толькі эканоміка, але і стаўленне да правоў чалавека - негатыўнае. Ёсць і агульныя заходнія санкцыі: учора ЗША ўвялі абмежаванні супраць расейскага партовага агенцтва і кітайскіх фірмаў за таемнае абслугоўванне КНДР санкцыйнымі таварамі. Масква ў твары Пекіна шукае хаўрусніка, пагражаючы, напрыклад, знішчыць даляр як валюту міжнародных разлікаў.

«Не толькі з Турцыяй і Іранам, але і з КНР мы ўжо дамаўляемся і рэалізуем разлікі ў нацыянальных валютах ва ўзаемным гандлі», - заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Аднак уся бравурная прапаганда дзяржаўных тэлеканалаў абыходзіць бокам тэрытарыяльнае пытанне. Пачынаючы з 2000-х, без агульнарасейскага рэферэндуму і ўліку меркавання мясцовых жыхароў, Масква перадала Пекіну значныя надзелы зямель у Прымор'і, у Хабараўскім і Забайкальскім краі. Дзесьці ў арэнду на 49 гадоў, а дзесьці назаўсёды, на знак дружбы.

Цяпер кітайцы актыўна асвойваюць і абжываюць гэтыя тэрыторыі. Таксама кітайскія фірмы прывозяць сваіх работнікаў на Далёкі Усход Расеі, а расейскае насельніцтва там скарачаецца. І калі раптам Пекін абвесціць аб неабходнасці ўзброенай абароны сваіх грамадзян, як гэта зрабіла Расея пры анэксіі Крыма, то Масква не зможа абысціся пагрозамі і манеўрамі. Занадта няроўныя сілы: і вайсковыя, і эканамічныя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках